Купалаўцы выступаюць актыўнымі арганізатарамі мерапрыемстваў у межах школы, закранаючы важныя грамадска-палітычныя і сацыяльныя пытанні грамадзянскай супольнасці.
У пятніцу, 11 кастрычніка, студэнты факультэта гісторыі, камунікацыі і турызму правялі два тэматычныя мерапрыемствы ў рамках працы патрыятычнага сектара Школы асветы ГрДУ імя Янкі Купалы на фізіка-тэхнічным факультэце.
Першае мерапрыемства правялі член Маладзёжнага Савета пры ЦВК Рэспублікі Беларусь, студэнтка 3 курса факультэта гісторыі, камунікацыі і турызму Марыя Паўловіч і старшы выкладчык кафедры перакладу і міжкультурнай камунікацыі Алена Антончык. Падчас мерапрыемства «Голас гісторыі: зразумець сістэму, зрабіць выбар» студэнты змаглі праверыць свае веды ў віктарыне па гісторыі выбарчай сістэмы, інстытуту прэзідэнцтва РБ, а таксама абмеркаваць пытанні выбарчай сістэмы Рэспублікі Беларусь, электаральнай кампаніі і работы Маладзёжнага Савета пры ЦВК РБ.
Другое мерапрыемства «Героі ВАВ: іх імёнамі названы вуліцы г. Гродна» прайшло на факультэце гісторыі, камунікацыі і турызму. З прэзентацыяй выступілі студэнткі 4 курса факультэта гісторыі, камунікацыі і турызму Арына Саханько і Алена Нікалаева, старшы выкладчык кафедры перакладу і міжкультурнай камунікацыі Алена Антончык.
На факультэце фізічнай культуры з тэматычным мерапрыемствам выступіла і кіраўнік прававога сектара Школы асветы ГрДУ імя Янкі Купалы – дацэнт кафедры крымінальнага права, крымінальнага працэсу і крыміналістыкі Ірына Майсеева.
На сустрэчы былі закрануты асноўныя нормы антыкарупцыйнага заканадаўства, карупцыйныя злачынствы і правапарушэнні, прычыны і спосабы іх папярэджання. Адмысловая ўвага была нададзена адказнасці за здзяйсненне падобных супрацьпраўных дзеянняў.
Напрыканцы сустрэчы прысутныя атрымалі вычарпальныя адказы на пытанні, якія іх цікавяць. Удзельнікі сышліся на думцы, што прафілактычная работа па папярэджанні карупцыйных злачынстваў мае важнейшае значэнне для грамадства, барацьба з карупцыяй павінна весціся на дзяржаўным узроўні з дапамогай удасканалення заканадаўства.