У Гродзенскім дзяржаўным універсітэце імя Янкі Купалы адбылося ўрачыстае адкрыццё грамадзянска-патрыятычнага марафону "Разам - за моцную і квітнеючую Беларусь!".
Ад імя рэктара ўніверсітэта Ірыны Кітуркі ўдзельнікаў прывітаў прарэктар па ідэалагічнай і выхаваўчай рабоце Васіль Сянько. Ён пажадаў удзельнікам удачы і энтузіязму ў дасягненні перамогі.
Потым адбыўся ўрачысты парад каманд, якія з радасцю віталі адна адну. У спаборніцтве прымуць удзел усе факультэты ўніверсітэта, а таксама Тэхналагічны і Гуманітарны каледжы.
Марафон «Разам - за моцную і квітнеючую Беларусь!» праводзіцца з 2015 года і з'яўляецца візітнай карткай універсітэта. Гэта цікавы, крэатыўны і шматгранны праект, які дазваляе студэнтам усебакова развівацца, раскрываць свае таленты і набываць новыя веды і навыкі.
Фінальныя мерапрыемствы марафону запланаваны на сакавік наступнага года. Наперадзе яшчэ шмат цікавага!