Рэспубліканскі інтэрнэт-конкурс «Добры дзень, першакурснік!» праводзіцца з мэтай далучэння новых сябраў да актыўнай дзейнасці Прафсаюза.
Каб прыняць удзел у конкурсе, трэба быць падпісчыкам тэлеграм-канала, з'яўляцца членам прафсаюза адукацыі і навукі, быць першакурснікам універсітэта або каледжа, адказаць на ўсе пытанні ў гугл-форме да 24 кастрычніка 2024 года.
Пры запаўненні гугл-формы кожнаму ўдзельніку прысвойваецца індывідуальны нумар, сярод якіх і пройдзе розыгрыш. Пераможца будзе вызначаны рандомна праз анлайн-генератар з аўтаматычнай праверкай умоў конкурсу.
Пераможца атрымлівае асабістае запрашэнне для ўдзелу ў маштабным рэспубліканскім мерапрыемстве Прафсаюза ў 2024 годзе.