Дэкан факультэта эканомікі і кіравання Марына Карпіцкая выступіла з дакладам на пленарным пасяджэнні навуковай канферэнцыі, прымеркаванай да 25-годдзя Esil University. Мерапрыемства прайшло 17 кастрычніка ў Esil University г. Астана (Рэспубліка Казахстан).
Дэкан факультэта эканомікі і кіравання Купалаўскага ўніверсітэта Марына Карпіцкая стала ўдзельнікам Міжнароднай навукова-практычнай канферэнцыі «Сейткасімаўскія чытанні – 2025», выступіўшы ў анлайн-фармаце на пленарным пасяджэнні з дакладам на тэму «Роля эканамічнай адукацыі ў дасягненні мэт устойлівага развіцця рэгіёнаў Рэспублікі Беларусь».
Спікер падзялілася вопытам рэалізацыі эканамічнай адукацыі ў цеснай узаемасувязі са знешнімі стэйкхолдэрамі прадпрыемствамі-заказчыкамі кадраў, расказала аб ролі ўсіх суб'ектаў, уключаных у Каардынацыйную раду, кластар па падрыхтоўцы кадраў эканамічнага профілю, а таксама падзялілася вопытам работы з прадпрыемствамі па раннім пагружэнні студэнтаў у прафесію, пачынаючы з першага курса.
Гэтая тэма выклікала зацікаўленасць аўдыторыі. У час дыялога былі зададзены пытанні па магчымасці выканання міжнародных праектаў, па ўдзеле ў сумесных адукацыйных праграмах эканамічнай адукацыі з замежнымі ВНУ, па ўдзеле ў акадэмічнай мабільнасці для студэнтаў, а таксама разглядаліся магчымасці праходжання стажыровак для магістрантаў і прафесарска-выкладчыцкага складу на базе факультэта эканомікі і упраўлення ГрДУ імя Янкі Купалы.
Цеснае ўзаемадзеянне факультэта эканомікі і кіравання Купалаўскага ўніверсітэта з вядучымі замежнымі ВНУ садзейнічае развіццю экспарту адукацыйных і навуковых паслуг, а таксама актыўнай рэалізацыі акадэмічнай мабільнасці.