Фінал конкурсу адбудзецца ў чацвер, 31 кастрычніка. Пераможца прадставіць Alma mater на абласным этапе рэспубліканскага конкурсу «Студэнт года -2024».
Унікальны творчы праект аб'ядноўвае студэнтаў з усіх рэгіёнаў рэспублікі, якія атрымалі поспех у вучобе, навуцы, спорце і творчасці.
У гэтым годзе за права стаць «Студэнтам года – 2024» будуць змагацца 9 купалаўцаў. На гэтым тыдні стартуе завочны этап конкурсу, на якім фіналісты прадставяць на суд журы відэаролік, які раскрывае тэматыку «Я – студэнт года!», а таксама іх чакае абарона ўласнага праекта ў конкурсе «Маладзёжная ініцыятыва».
Фінальным спаборніцтвам завочнага этапа стане конкурс прамоўніцкага майстэрства «Я ў прафесіі» і інтэлектуальны конкурс, дзе ўдзельнікі прадэманструюць навыкі тэхнікі і культуры прамовы, арыгінальнасць падачы інфармацыі, крэатыўнасць і ўменне кантактаваць з аўдыторыяй.
Прапануем вам бліжэй пазнаёміцца з удзельнікамі маладзёжнага конкурсу!
Галавач Ягор, студэнт 4 курса юрыдычнага факультэта
Высоцкая Лізавета, студэнтка 3 курса юрыдычнага факультэта
Яроцэвіч Ксенія, студэнтка 2 курса факультэта мастацтваў і дызайну
Мельнік Вераніка, студэнтка 2 курса факультэта гісторыі, камунікацыі і турызму
Куклеўская Яна, студэнтка 3 курса факультэта біялогіі і экалогіі
Цвік Валерыя, студэнтка 3 курса фізіка-тэхнічнага факультэта
Бараноўскі Барыс, студэнт 3 курса ваеннага факультэта
Арцукевіч Вікторыя, студэнтка 4 курса педагагічнага факультэта
Забароўскі Максім, студэнт 2 курса факультэта матэматыкі і інфарматыкі