Купалаўцы сталі ўдзельнікамі Адзінага дня азелянення, прымеркаванага да Года якасці.
У суботу, 19 кастрычніка, па ўсёй краіне прайшоў Адзіны дзень азелянення, ініцыяваны Мінпрыроды Рэспублікі Беларусь. Мэта мерапрыемства - прыцягненне ўвагі да акцыі "Разам для зялёнай Беларусі".
У рамках экалагічнай акцыі студэнты і выкладчыкі факультэта біялогіі і экалогіі прынялі ўдзел у пасадцы дрэў, кустоў, а таксама ажыццявілі догляд ужо высаджаных раней дрэў.
Як расказалі лабарант кафедры сістэмнай біялогіі і магістрант-біёлаг Дар'я Галавач, а таксама магістрант-эколаг Ірына Сушко, акцыя праводзіцца пад эгідай Гродзенскага абласнога камітэта прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя.
- Падчас працы нам удалося высадзіць больш за дзвесце саджанцаў ліпаў па вуліцы Паўднёвай. Вельмі важна клапаціцца аб навакольным асяроддзі і ўносіць пасільны ўклад у добраўпарадкаванне і азеляненне роднага горада. Толькі разам мы можам зрабіць наш родны край яшчэ больш цудоўным, – адзначылі купалаўцы.