17-18 кастрычніка адбыўся візіт дэлегацыі Купалаўскага ўніверсітэта ў Ваенную акадэмію Рэспублікі Беларусь.
Дэлегацыя на чале з прарэктарам па навуковай рабоце ГрДУ імя Янкі Купалы Наталляй Башун пазнаёмілася з перадавымі навуковымі распрацоўкамі акадэміі. Удзельнікі сустрэчы абмеркавалі актуальныя тэмы: кібербяспека і штучны інтэлект. У рамках візіту прайшла дэманстрацыя інавацыйных тэхналогій і бакі абмеркавалі пытанні патрыятычнага выхавання і падрыхтоўкі кадраў.
Вынікам візіту стала дамоўленасць аб сумесных праектах у галіне гісторыі, IT, робататэхнікі, педагогікі і псіхалогіі. Удзельнікі запланавалі абмен досведам у рамках канферэнцый і навуковых публікацый. Цяпер перад Купалаўскім універсітэтам і Ваеннай акадэміяй Рэспублікі Беларусь стаіць задача распрацаваць дарожную карту супрацоўніцтва па сумесных праектах.
Дадзены візіт - важны крок да доўгатэрміновага партнёрства ўніверсітэта і Ваеннай акадэміі.