У рамках Трэцяга працоўнага семестра пачала работу Школа камандзіраў і камісараў студэнцкіх атрадаў ГрДУ імя Янкі Купалы. 50 студэнтаў з 11 факультэтаў універсітэта вырашылі паспрабаваць сябе ў новай ролі - кіраўніка студэнцкага атрада.
Заняткі для будучых кіраўнікоў студэнцкіх будаўнічых, педагагічных, сэрвісных, вытворчых і сельскагаспадарчых атрадаў працягнуцца да 12 снежня. Большасць будучых камандзіраў - студэнты, якія ўжо паспрабавалі сябе ў якасці байцоў студэнцкіх атрадаў.
У праграме школы прадугледжаны тэарэтычныя і практычныя заняткі па асновах фарміравання студэнцкіх атрадаў, прававых аспектах іх дзейнасці, афармленні дакументацыі, правілах эфектыўнай камунікацыі і ўзаемадзеяння з работадаўцамі. Бо добры кіраўнік павінен клапаціцца аб сваіх падапечных і адстойваць іх інтарэсы.
Але для гэтага трэба быць не толькі юрыдычна падкаваным чалавекам, а таксама валодаць асновамі дзелавой камунікацыі. Таксама рабяты прымуць удзел у псіхалагічных трэнінгах і майстар-класах, навучацца планаваць работу атрада, даведаюцца аб асноўных функцыях камандзіра і камісара, асвояць правілы вядзення часопіса студэнцкага атрада, а таксама вывучаць асновы аказання першай даўрачэбнай дапамогі. І гэтаму таксама навучаюць у школе!
Завершыцца навучанне атэстацыяй слухачоў Школы камандзіраў і камісараў студэнцкіх атрадаў.