У трэці дзень адборачнага этапа конкурсу «Alma Mater – каханне з першага курса 2024» у Купалаўскім універсітэце на сцэне сустрэліся тры каманды – факультэт матэматыкі і інфарматыкі, факультэт эканомікі і кіравання, педагагічны факультэт.
Факультэт матэматыкі і інфарматыкі ўразіў гледачоў сваім камандным духам і адданасцю ўніверсітэту. Студэнты гэтага факультэта прысвяцілі сваё выступленне перавагам вучобы і творчасці ў ГрДУ імя Янкі Купалы.
Факультэт эканомікі і кіравання перанёс гледачоў у захапляльнае падарожжа па свеце фантазіі. Іх выступленне было напоўнена маляўнічымі танцамі, уражлівымі дэкарацыямі і захапляльнай пастаноўкай. Дзеці на сцэне літаральна ўзвялі свой універсітэт мары, прымушаючы гледачоў будаваць будучыню разам з імі.
А завяршэнне гэтага чароўнага дня належала педагагічнаму факультэту. Казка ажыла на сцэне ва ўсёй сваёй красе: русалкі, ведзьмы, зачараваны лес і таямнічая славянская міфалогія.
Сёння, 24 кастрычніка, у фінальны дзень адборачнага этапа на сцэну выйдуць факультэт гісторыі, камунікацыі і турызму, факультэт мастацтваў і дызайну, фізіка-тэхнічны факультэт і філалагічны факультэт.