З 28 па 31 кастрычніка ў Культурным цэнтры «Фестывальны» пройдзе выстаўка «Нябачны фронт: знешняя разведка ў гады Вялікай Айчыннай вайны».
На экспазіцыі будуць прадстаўлены партрэты легендарных савецкіх разведчыкаў, чые імёны навекі ўпісаны ў гісторыю савецкай знешняй разведкі і назаўжды застануцца ва ўдзячнай памяці будучых пакаленняў. Натхняльнікам і арганізатарам перасоўнай экспазіцыі з'яўляецца Служба знешняй разведкі Расійскай Федэрацыі.
Госці выставы змогуць убачыць мастацкія партрэты Паўла Фіціна, Паўла Судаплатава, Дзмітрыя Мядзведзева, Мікалая Кузняцова, Аляксея Бацяна, Вільяма Фішэра, Зоі Васкрасенскай і многіх іншых, хто змагаўся за перамогу і будучыню сваіх нашчадкаў.