Мерапрыемства, арганізаванае на базе Нацыянальнага дзіцячага тэхнапарку, праходзіла 25 - 26 кастрычніка ў Мінску. Удзельнікі форуму абмяркоўвалі перспектывы развіцця з акцэнтам на роўнасць і інклюзію ў адпаведнасці з мэтамі ўстойлівага развіцця да 2030 года.
Удзельнікамі Рэспубліканскага маладзёжнага форуму "Падарожжа для жыцця" сталі студэнты факультэта гісторыі, камунікацыі і турызму, якія з'яўляюцца членамі клуба ЮНЕСКА "Ларгавіта".
Арганізатарам маладзёжнага форуму выступіла Рэспубліканскае грамадскае аб'яднанне "Беларуская Асацыяцыя клубаў ЮНЕСКА" ў рамках праграмы "Нефармальная адукацыя" і "Здаровы лад жыцця". Гэта адно з шэрагу мерапрыемстваў па рэалізацыі падпраграмы 10 "Маладзёжная палітыка" на 2024 год.
Форум "Падарожжа для жыцця" стаў пляцоўкай для абмену вопытам і лепшых практык у сферы папулярызацыі здаровага ладу жыцця сярод моладзі, прафілактыкі ВІЧ/СНІДу і спажывання ПАР. Таксама ішла праца ў рамках Dance4Life Беларусь - Падарожжа дзеля жыцця - праект, накіраваны на прасоўванне здаровага ладу жыцця сярод моладзі.
Міністэрства адукацыі і Міністэрства аховы здароўя з'яўляюцца ключавымі партнёрамі праекта.