Урачыстая цырымонія закрыцця Трэцяга працоўнага семестра 2024 года Гродзенскага гарадскога штаба студэнцкіх атрадаў адбылася на базе Навукова-тэхналагічнага парка ГрДУ імя Янкі Купалы.
У 2024 годзе на тэрыторыі горада Гродна ў складзе ста сарака аднаго студэнцкага атрада працавалі 1549 чалавек. Рабяты працавалі ў складзе сельскагаспадарчых, будаўнічых, медыцынскіх, сэрвісных, вытворчых, педагагічных і замежных атрадаў. Купалаўцы выдатна сябе паказалі і атрымалі нямала ўзнагарод, якія гавораць аб працавітасці і адданасці справе.
Былі ўручаны падзякі прадстаўнікам прадпрыемстваў і ўстаноў адукацыі, якія прымалі непасрэдны ўдзел у развіцці студатрадаўскага руху. Падзяку ўручылі Васілю Сянько, прарэктару па ідэалагічнай і выхаваўчай рабоце Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Янкі Купалы і Іне Астроўскай, начальніку аддзела падтрымкі маладзёжных праектаў і ініцыятыў упраўлення па ідэалагічнай і выхаваўчай рабоце.
Таксама ўладальнікамі падзякі сталі Аліна Кабылянская, сакратар пярвічнай арганізацыі ГА «БРСМ» Гуманітарнага каледжа ГрДУ імя Янкі Купалы, Тэхналагічны і Гуманітарны каледжы Купалаўскага ўніверсітэта.
Лепшымі студэнцкімі атрадамі Трэцяга працоўнага семестра - 2024 прызнаны педагагічны атрад "Сузор'е-5" імя Героя Савецкага Саюза Канстанціна Сяргеевіча Заслонава, а таксама сэрвісны атрад "Трыумф" імя Уладзіміра Аксенцьевіча Яцкевіча.
Званне Лепшага камандзіра Трэцяга працоўнага семестра - 2024 атрымалі Максім Бернатовіч, камандзір студэнцкага будаўнічага атрада "Купалаўцы" імя Героя Савецкага Саюза Аляксея Інакенцьевіча Антонава; Мікіта Шкурат, камандзір студэнцкага педагагічнага атрада "Энергія-2" імя Мікалая Слатвінскага; Марыя Шчарбакова, камандзір студэнцкага вытворчага атрада "Галактыка" імя Героя Савецкага Саюза Сцяпана Фёдаравіча Шутава; Дзяніс Бічэўскі, камандзір выязнога студэнцкага сэрвіснага атрада "Гргушнікі" імя Героя Савецкага Саюза Міхаіла Ціханавіча Курбатава.
Вікторыя Арцукевіч, камісар студэнцкага педагагічнага атрада "Сузор'е-5" імя Героя Савецкага Саюза Канстанціна Сяргеевіча Заслонава была ўзнагароджана граматай Гродзенскага гарадскога штаба студэнцкіх атрадаў.
Граматай у намінацыі "Лепшы баец студэнцкіх атрадаў" былі ўзнагароджаны Дар'я Каралек, баец студэнцкага педагагічнага атрада "Энергія-2" імя Мікалая Слатвінскага, Ксенія Скачко, баец студэнцкага сэрвіснага атрада "Рытм".
Гэта працоўнае лета падарыла юнакам і дзяўчатам не толькі магчымасць зарабіць першыя грошы і атрымаць працоўны вопыт, але і знайсці новых сяброў, весела і з карысцю правесці свой вольны час. Эмоцыі і ўражанні, якія рабяты атрымалі ў студэнцкім атрадзе надоўга застануцца ў іх памяці. А з многімі з іх мы ўжо чакаем сустрэчы ў новым працоўным семестры.