Гродзенскі дзяржаўны ўніверсітэт імя Янкі Купалы дае не толькі якасную вышэйшую адукацыю, але і праводзіць розныя курсы для абітурыентаў, канферэнцыі, майстар-класы і шмат іншага. Сабралі вам актуальныя пазіцыі.
З лістапада пачынаюцца курсы ў Школе Дакладных Навук па скарочанай праграме. Тут ваша дзіця сапраўды палюбіць вучобу і пазнае шмат новага. На інжынерным факультэце працягваюцца курсы. Дзякуючы ім абітурыенты змогуць падрыхтавацца да ўступных іспытаў. Запісацца можна на адукацыйныя курсы «Архитектурное черчение», «Рисунок» , «Композиция».
У цэнтры даўніверсітэцкай адукацыі пачынаюцца курсы «Адаптыў» па прадметах ЦТ (форма навучання: вячэрняя).
На факультэце гісторыі, камунікацыі і турызму 14 лістапада адбудзецца IV Міжнародная навукова-практычная канферэнцыя "Сацыяльныя, культурныя і камунікатыўныя практыкі ў дынаміцы грамадскага развіцця"..
У цэнтры падрыхтоўкі вадзіцеляў механічных транспартных сродкаў праводзіцца падрыхтоўка вадзіцеляў механічных транспартных сродкаў катэгорыі "В".
Запрашаем атрымаць якаснае навучанне ў Гродзенскім дзяржаўным універсітэце імя Янкі Купалы.