9 лістапада супрацоўнікі і студэнты факультэта біялогіі і экалогіі ўстанавілі штучныя гняздоўі ў Рэспубліканскім ландшафтным заказніку "Ліпічанская пушча".
На гэты раз выраб і ўстаноўка штучных гнездзішчаў ажыццяўлялася для аднаго з прадстаўнікоў атрада «Савападобныя» - вераб'інага сыча (Glaucidium passerinum). Гэта адна з дробных сов, якія насяляюць тэрыторыю Рэспублікі Беларусь, якая мае прыродаахоўны статус і занесена ў Чырвоную кнігу (IV катэгорыя аховы).
Уладкаванне штучных гнездзішчаў для птушак, якія маюць прыродаахоўны статус, дасць магчымасць стабілізаваць і нават павялічыць іх колькасць.
Таксама купалаўцы надалі ўвагу грамадзянска-патрыятычнаму і экалагічнаму выхаванню, наведаўшы экалагічную сцежку "Сэрца Ліпічанскай пушчы".