Па традыцыі цэнтр студэнцкіх ініцыятыў запрашае прыняць удзел у фотаконкурсе "Я - студэнт ГрДУ". У вас ёсць магчымасць далучыцца - працы прымаюцца да 13.00 13 лістапада.
Для ўдзелу неабходна даслаць адну самую любімую фатаграфію на тэму “Я – студэнт ГрДУ”. Абмежаванняў няма! Гэта могуць быць радасныя моманты, любімыя месцы нашага ўніверсітэта, інтэрнаты, навучальны корпус, сталовая, спартыўная зала, вашы любімыя выкладчыкі, а таксама шчаслівыя ўсмешкі сяброў і аднакурснікаў! Увогуле ўсё, што прапануе ваша фантазія. Галоўная ўмова: на фота павінен быць удзельнік фотаконкурсу.
Конкурс праводзіцца ў некалькі этапаў. У рамках першага трэба да 13.00 13 лістапада адправіць фатаграфіі на e-mail: csi@grsu.by або ў тэлеграм аддзела падтрымкі маладзёжных праектаў і ініцыятыў +375 29 2789585 з указаннем інфармацыі пра сябе (ПІБ, факультэт, нумар тэлефона). Важна! Работы, дасланыя пасля 13.00, не дапускаюцца да ўдзелу ў конкурсе. Другі этап адбудзецца 14 лістапада, калі журы будзе ацэньваць здымкі і падводзіць вынікі.
Пераможцы будуць аб'яўлены ў рамках трэцяга этапа 15 лістапада.
Звярніце ўвагу! Для ўдзелу ў конкурсе не дапускаюцца фатаграфіі, якія супярэчаць правілам этыкету і маралі, якія не адпавядаюць тэматыцы конкурсу.
Засталіся пытанні? Звяртайся па адрасе: вул. Ажэшкі, 22, каб. 308 ці па тэлефоне: (80152)39-72-09.