Запрашаем купалаўцаў прыняць удзел у праекце «100 ідэй для Беларусі», арганізатарамі якога выступаюць Беларускі рэспубліканскі саюз моладзі, Дзяржаўны камітэт па навуцы і тэхналогіях, Міністэрства адукацыі і Нацыянальная акадэмія навук.
Для ўдзелу ў праекце да 20 лістапада 2024 года аўтары праектаў накіроўваюць заяўкі праз запаўненне формы па спасылцы.
На першым этапе да 30 лістапада 2024 года ў навучальных установах пройдуць унутраныя адборачныя туры. Пераможцы гэтых этапаў будуць прадстаўляць свае ВНУ на адборах міжвузаў.
Міжвузаўскія адборы арганізуе экспертны савет, у склад якога ўвойдуць прадстаўнікі Міністэрства адукацыі, Рэспубліканскага маладзёжнага цэнтра, Савета маладых вучоных і абласных камітэтаў ГА «Беларускі рэспубліканскі саюз моладзі».
Фінальны этап конкурсу пройдзе да 31 студзеня 2025 года ў вочным фармаце. У ім прымуць удзел 50 лепшых аўтарскіх праектаў, адабраных экспертамі. Палажэнне ТУТ.
Не прапусціце свой шанец! Падавайце заяўкі, развівайце свае ідэі і становіцеся адным з пераможцаў прэстыжнага рэспубліканскага конкурсу «100 ідэй для Беларусі». Жадаем вам творчых поспехаў!