XVI Міжнародная навуковая інтэрнет-канферэнцыя «Удасканаленне сістэмы падрыхтоўкі кадраў у ВНУ: напрамкі і тэхналогіі» была арганізавана і праведзена сумесна з Паўночным (Арктычным) федэральным універсітэтам імя М.В. Ламаносава.
У рамках канферэнцыі абмяркоўваліся сучасныя напрамкі і тэхналогіі падрыхтоўкі спецыялістаў у вышэйшых навучальных установах, актуальныя аспекты фізічнага выхавання студэнтаў, праблемы патрыятычнага выхавання і выхаваўчай работы з моладдзю, падрыхтоўка ваенных кадраў з улікам гістарычных і сучасных аспектаў, а таксама навуковыя асновы фіджытал-спорту, яго ўплыў на адукацыю і прафесійнае развіццё. Тэмы канферэнцыі садзейнічалі абмену вопытам і ведамі паміж удзельнікамі, а таксама стымулявалі дыскусіі і даследаванні ў адпаведных галінах.
У навуковым мерапрыемстве прынялі ўдзел айчынныя і замежныя навуковыя супрацоўнікі, выкладчыкі, спецыялісты-практыкі, дактаранты, аспіранты, магістранты 31 навуковай і адукацыйнай установы з 5 краін (Рэспублікі Беларусь, Расійскай Федэрацыі, Рэспублікі Казахстан, Кітайскай Народнай Рэспублікі, Рэспублікі Ірак).
У канферэнцыі прынялі ўдзел 172 чалавекі, з іх 48 кандыдатаў навук і 4 дактары навук. Усяго было пададзена 147 дакладаў, з іх 49 супрацоўнікамі ГрДУ імя Янкі Купалы, 34 замежнымі грамадзянамі.
Пленарнае пасяджэнне і работа па накіраванні «Актуальныя аспекты фізічнага выхавання студэнтаў (курсантаў), падрыхтоўкі спецыялістаў па фізічнай культуры і спорце» прайшла ў форме online.
У ходзе правядзення канферэнцыі разгледжаны і абмеркаваны шырокі спектр педагагічных пытанняў, накіраваных на ўдасканаленне методык выкладання дысцыплін у вышэйшых навучальных установах, развіццё фізічнай культуры і спорту, удасканаленне ідэалагічнай і выхаваўчай работы ў ВНУ, патрыятычнага выхавання моладзі. Асобна разгледжаны пытанні гісторыі падрыхтоўкі ваенных кадраў.