20 лістапада на базе Гродзенскага абласнога інстытута развіцця адукацыі прайшла XXVII справаздачна-выбарная канферэнцыя Гродзенскай абласной арганізацыі Беларускага прафесійнага саюза работнікаў адукацыі і навукі.
На канферэнцыі выступіла Таццяна Якубовіч – старшыня Беларускага прафесійнага саюза работнікаў адукацыі і навукі.
У ходзе работы канферэнцыі Гродзенскай абласной арганізацыі Беларускага прафесійнага саюза работнікаў адукацыі і навукі былі падведзены вынікі пяцігодкі, намечаны новыя мэты і задачы. Таксама быў выбраны старшыня @grodno_obrazprof - Лела Шпак.
Ганаровай граматай была ўзнагароджана старшыня пярвічнай прафсаюзнай арганізацыі ГрДУ імя Янкі Купалы Марта Калеснік.
Дэлегацыя першаснай прафсаюзнай арганізацыі навучэнцаў ГрДУ імя Янкі Купалы складалася з актывістаў ППА.