Пытанні павышэння якасці навучання абмеркавалі старасты на чарговым пасяджэнні Савета стараст універсітэта напярэдадні зімовай экзаменацыйнай сесіі.
Сярод узнятых праблем былі магчымасці Адукацыйнага партала для паляпшэння якасці падрыхтоўкі студэнтаў, забеспячэння стабільнага раскладу і сістэмнай працы на працягу навучальнага семестра, арганізацыі харчавання ў навучальных карпусах факультэтаў.
Намеснікам дэкана па вучэбнай рабоце факультэта псіхалогіі, старшым выкладчыкам кафедры ўзроставай і педагагічнай псіхалогіі Антанінай Семак для старастаў быў праведзены псіхалагічны інтэрактыў, накіраваны на фарміраванне лідарскіх якасцей.
Савет старастаў у Купалаўскім універсітэце з'яўляецца сімвалам не толькі студэнцкай аўтаноміі, але і рухавіком сукіравання, які садзейнічае развіццю ўніверсітэцкага асяроддзя і паляпшэнню ўмоў навучання для ўсіх студэнтаў.