У Гродзенскім дзяржаўным універсітэце імя Янкі Купалы прайшла серыя конкурсаў, прысвечаных выбарчай кампаніі-2025.
Купалаўцы прынялі актыўны ўдзел у тэматычных конкурсах і віктарынах.
У вочнай віктарыне “Ведаю ўсё пра Выбары” атрымалі перамогу наступныя каманды: I месца – Аляксандр Сухоцкі, студэнт 2 курса фізіка-тэхнічнага факультэта і студэнты 1 курса факультэта гісторыі, камунікацыі і турызму Дзіяна Барадульская і Раман Дудак; II месца ў студэнтаў 2 курса факультэта мастацтваў і дызайну Яны Крыўчэні, Яны Дзяцінкінай, Паліны Барташ, Яны Гуліч і студэнткі 2 курса факультэта псіхалогіі Дар'і Ціханчук; на III месцы студэнты факультэта біялогіі і экалогіі Ганна Пташыц, Ягор Горбаў, Маргарыта Калбышэўская, Уладзіслаў Трухонь і Варвара Трубчык.
У анлайн-віктарыне пераможцаў выбіралі сярод супрацоўнікаў і сярод навучэнцаў універсітэта. Пераможцам сярод супрацоўнікаў стала старшы выкладчык кафедры англійскай філалогіі філалагічнага факультэта Святлана Дашкевіч; на II месцы Карына Млыноўская, метадыст 1-й катэгорыі арганізацыйна-метадычнага аддзела ўпраўлення па ідэалагічнай і выхаваўчай рабоце; ІІІ месца заняла Ганна Касяноўская, дацэнт кафедры паліталогіі і сацыялогіі факультэта гісторыі, камунікацыі і турызму.
Сярод навучэнцаў пераможцам стала студэнтка 3 курса юрыдычнага факультэта Віялета Дрэмлюк; на II месцы студэнтка 2 курса юрыдычнага факультэта Лізавета Матыяс; III месца ў Вячаслава Купіча, студэнта 1 курса факультэта гісторыі, камунікацыі і турызму.
У конкурсе ідэй візуалізацыі выбарчай кампаніі "Выбары - будучыня краіны" месцы размеркаваліся наступным чынам: I месца - Лізавета Клімуць, Мілена Громава, Дар'я Раманчук і Анастасія Валуйскова, студэнткі 1 курса факультэта эканомікі і кіравання; II месца - Матвей Смятанка, студэнт 1 курса факультэта эканомікі і кіравання; III месца - Кацярына Лазоўская і Арына Лышова, студэнткі 1 курса факультэта эканомікі і кіравання.
Конкурс лозунгаў і слоганаў "Выбар за намі!" завяршыўся з наступнымі вынікамі: I месца - Аляксандр Корнеў, студэнт 2 курса факультэта эканомікі і кіравання (лозунгі: "Моцны лідар - лепшы выбар для краіны сёння!", "Выбары-2025 - час узважаных" рашэнняў!»; хэштэг #За_любімую!); II месца – Ганна Князева, студэнтка 2 курса педагагічнага факультэта (лозунг “Час выбраў нас, а мы выбіраем будучыню!”); ІІІ месца – Яна Крыўчэня, студэнтка 2 курса факультэта мастацтваў і дызайну (хэштэг #ДумайДзейнічайАбірай; лозунг “Выбірай з розумам, жыві з годнасцю!”).
Вынікі конкурсу відэаролікаў для сеткі TikTok “Я іду на выбары, таму што…”: I месца – Аляксандра Федаровіч, Лаўрэнцій Місуна, Паліна Хаменка, Уладзіслаў Курлянчык, Кацярына Баранава і Ксенія Пракуда, студэнцкі савет юрыдычнага факультэта; II месца – Іван Дашкевіч, курсант 2 курса ваеннага факультэта; III месца – Вікторыя Кізукевіч, навучэнка Гуманітарнага каледжа ГрДУ імя Янкі Купалы.
Конкурсныя мерапрыемствы былі арганізаваны з мэтай фарміравання ў работнікаў і навучэнцаў універсітэта актыўнай грамадзянскай пазіцыі і патрыятызму, павышэння прававой культуры, папулярызацыі ведаў у галіне выбарчага права, а таксама накіраваны на павышэнне цікавасці выбаршчыкаў да інстытута выбараў, набыццё ведаў у галіне выбарчага права, выбарчага працэсу, фармаванне ведаў працэдуры галасавання.