Серыя дыялогавых пляцовак прайшла пад дэвізам «Маладосць – час выбару. Выбары Прэзідэнта РБ – гэта выбар будучыні нашай краіны». Правялі іх прадстаўнікі патрыятычнага сектара Школы асветы.
Студэнткі 3 курса факультэта гісторыі, камунікацыі і турызму Марыя Паўловіч і Анастасія Кісель выступілі перад навучэнцамі Гродзенскага дзяржаўнага політэхнічнага каледжа, Гродзенскага дзяржаўнага электратэхнічнага каледжа імя Івана Шчаснага, а таксама правялі сустрэчу ў Гродзенскім дзяржаўным каледжы тэхнікі, тэхналогіі і дызайну.
Разам з каардынатарам патрыятычнага сектара Аленай Антончык студэнткі наведалі сярэднюю школу № 18 імя Л.М. Даватара, Гуманітарны каледж ГрДУ імя Янкі Купалы, а таксама Азёрскую санаторную школу-інтэрнат Гродзенскага раёна.
Купалаўцы падрабязна расказалі аб рабоце ЦВК, парадку галасавання, ролі назіральнікаў і аб самым галоўным – аб важнасці ўдзелу ў выбарах кожнага грамадзяніна Рэспублікі Беларусь.
Замацаваць атрыманыя веды рабяты змаглі ў шэрагу віктарын у анлайн і афлайн-фармаце «З выбарчай сістэмай РБ на ТЫ!».