Удзельнікі пленума абласнога камітэта Беларускага прафесійнага саюза работнікаў адукацыі і навукі абмяркоўвалі пытанні, якія датычацца развіцця прафсаюзнага руху ў рэгіёне. Сярод асноўных пытанняў было абранне намесніка старшыні рэгіянальнага аддзялення Прафсаюза і абнаўленне складу рэгіянальнага камітэта.
У пасяджэнні прыняў удзел начальнік галоўнага ўпраўлення адукацыі Гродзенскага аблвыканкама Руслан Абрамчык, які падкрэсліў важнасць актыўнага ўдзелу прафсаюза ў вырашэнні актуальных пытанняў адукацыйнай сферы. Да абмеркавання далучыліся і купалаўцы - старшыня і намеснік старшыні Прафкама ГрДУ імя Янкі Купалы Ганна Сазонава і Іна Астроўская, а таксама старшыня цэхавай арганізацыі Лідскага каледжа Вадзім Весялуха.
Па выніках галасавання аднагалосна намеснікам старшыні абласной арганізацыі Прафсаюза была абрана Ганна Гарацкевіч.
На заканчэнне пленарнага пасяджэння прагучалі словы на дарогу кіраўніка галоўнага ўпраўлення адукацыі Гродзенскага аблвыканкама Руслана Абрамчыка: "Будучая пяцігодка патрабуе ад нас адказнага падыходу да работы".