Хутка пройдзе конкурс «Міс і Містэр універсітэт - 2025» - перамога грацыі і харызмы! А пакуль запрашаем купалаўцаў прагаласаваць за сваіх любімых удзельнікаў у анлайн-галасаванні! Галасаванне скончыцца 13 сакавіка ў 17:00. Не забудзьцеся падтрымаць сваіх фаварытаў!
Прагаласаваць можна па спасылцы, але ўлічвайце, што ўзяць удзел у галасаванні могуць толькі супрацоўнікі і студэнты ГрДУ імя Янкі Купалы, папярэдне прайшоўшы аўтарызацыю. "Міс і Містэр універсітэт - 2025" адбудзецца 13 сакавіка ў актавай зале навучальнага корпуса па вуліцы Леніна, 32 у 18.00. Білеты на гэта феерычнае шоу можна набыць у рэгіянальным цэнтры турызму ГрДУ імя Янкі Купалы.
У барацьбе за галоўны тытул конкурсу "Міс і Містэр універсітэт - 2025" удзельнічаюць 10 хлопцаў і 10 дзяўчат, адабраных на фінал пасля агульнаўніверсітэцкага кастынгу. Удзельнікам трэба будзе прадэманстраваць свае таленты і заваяваць журы харызмай і абаяннем!
І, вядома, прапануем пазнаёміцца з канкурсантамі!
№ 1 Якубецкая Лаліта, 1 курс факультэт гісторыі, камунікацыі і турызму

№ 2 Латушкіна Кацярына, 2 курс факультэт эканомікі і кіравання

№ 3 Болбат Паліна, 1 курс факультэт эканомікі і кіравання

№ 4 Здановіч Мілана, 1 курс факультэт гісторыі, камунікацыі і турызму

№ 5 Белавокая Арына, 2 курс юрыдычны факультэт

№ 6 Бастава Ксенія, 1 курс педагагічны факультэт

№ 7 Кузьміцкая Вераніка, 2 курс факультэт эканомікі і кіравання

№ 8 Стока Аліна, 1 курс юрыдычны факультэт

№ 9 Саўчанка Вікторыя, 3 курс юрыдычны факультэт

№ 10 Тозік Ганна, 2 курс юрыдычны факультэт

№ 1 Каракулька Аляксей, 2 курс фізіка-тэхнічны факультэт

№ 2 Крываблоцкі Мікіта, 1 курс факультэт гісторыі, камунікацыі і турызму

№ 3 Удод Арцём, 1 курс юрыдычны факультэт

№ 4 Мельнік Сяргей, 2 курс факультэт біялогіі і экалогіі

№ 5 Дудзіцкі Аляксей, 1 курс факультэт эканомікі і кіравання

№ 6 Чопка Станіслаў, 2 курс юрыдычны факультэт

№ 7 Кітурка Арцём, 2 курс факультэт фізічнай культуры

№ 8 Магтымгулыеў Байраммухамет, 1 курс інжынерны факультэт

№ 9 Навічонак Уладзіслаў, 2 курс факультэт біялогіі і экалогіі

№ 10 Андрукевіч Яўген, 1 курс факультэт матэматыкі і інфарматыкі
