У Гродзенскім дзяржаўным універсітэце імя Янкі Купалы адбылося доўгачаканае ўзнагароджанне пераможцаў VII Рэспубліканскага маладзёжнага фестывалю-конкурсу "МЕДЫЯСФЕРА-2025". Гэта падзея аб'яднала маладыя таленты ў галіне медыямастацтва з усёй Беларусі.
На працягу ўсяго фестывалю панавала атмасфера творчасці і прафесіяналізму. Удзельнікі з вялікай цікавасцю вывучалі і аналізавалі работы іншых канкурсантаў, абменьваліся вопытам і натхнялі адзін аднаго на новыя дасягненні. Майстар-класы, якія праводзілі вопытныя спецыялісты ў розных галінах медыя, дазволілі юнакам атрымаць каштоўныя веды і навыкі, а таксама пашырыць свой прафесійны кругагляд. З прывітальным словам да ўдзельнікаў звярнуўся прарэктар па ідэалагічнай і выхаваўчай рабоце Васілій Сянько:
– Дзякуй усім удзельнікам за тое, што сталі часткай фестывалю і напоўнілі яго сваёй энергіяй і талентам. З года ў год ваша нязгасная цікавасць падганяе нас развівацца, прыдумваць нешта новае і здзіўляць. І мы самі ўзбагачаем свой вопыт, бо моладзь у нас прагрэсіўная, крэатыўная і ўвогуле самая лепшая. Будзем радыя бачыць вас у наступным годзе. Шчыра віншую!
Нарэшце, кульмінацыяй мерапрыемства стала падвядзенне вынікаў і аб'яўленне пераможцаў.
Цырымонія ўзнагароджання стала завяршальным акордам фестывалю, дзе кожны ўдзельнік адчуў сябе часткай чагосьці большага, часткай медыя-супольнасці, дзе шануюць і падтрымліваюць творчыя здольнасці.
Канкурсанты падкрэслілі неацэнную карысць, якую прыносіць удзел у мерапрыемстве. Пераможцы былі адзначаны за свае дасягненні ў розных намінацыях: журналістыка, кіно і тэлебачанне, радыё ці новыя медыя. Іх працы ўразілі журы сваім прафесіяналізмам, арыгінальнасцю і глыбінёй думкі.
Для ўсіх удзельнікаў фестывалю "МЕДЫЯСФЕРА-2025" гэта быў шлях да прызнання і поспеху, а таксама магчымасць унесці свой уклад у фарміраванне будучай медыяпрасторы краіны. Іх творчасць стане часткай гісторыі і натхніць новыя пакаленні на стварэнне яшчэ больш унікальных і значных медыяпраектаў.