Форум праходзіць на базе Брэсцкага дзяржаўнага тэхнічнага ўніверсітэта з 21 па 24 мая і сабраў больш за 190 маладых вучоных з устаноў вышэйшай адукацыі, Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі, прадстаўнікоў Рэспубліканскага савета працуючай моладзі. Упершыню ў Форуме бяруць удзел прадстаўнікі з Расійскай Федэрацыі.
Сярод удзельнікаў падзеі і купалаўцы: Аляксандр Горны, старшыня Савета маладых вучоных ГрДУ імя Янкі Купалы, Аляксандр Хаванскі, дацэнт цыкла ваенна-спецыяльных дысцыплін ваеннага факультэта, Таццяна Ільіч, дацэнт кафедры біяхіміі факультэта біялогіі і экалогіі і Антон Лісковіч, аспірант фізіка-тэхнічнага факультэта.
У рамках Форума ўдзельнікі абмяркоўваюць шырокую палітру пытанняў, якія адносяцца да розных напрамкаў навуковых даследаванняў, у тым ліку ў тэхнічных, эканамічных, сацыяльных. Удзельнікі Форума маюць унікальную магчымасць прадставіць вынікі сваіх даследаванняў, абмеркаваць актуальныя пытанні навукі і адукацыі.
Акрамя таго, у ходзе работы ІІІ Рэспубліканскага форуму маладых вучоных адбылося ўзнагароджанне маладых работнікаў навуковай галіны ўстаноў вышэйшай адукацыі Беларусі. Граматай Міністэрства адукацыі за садзейнічанне ў развіцці інавацыйнай дзейнасці моладзі, яе падрыхтоўку да свядомага выбару прафесіі быў узнагароджаны старшыня Савета маладых вучоных універсітэта, дацэнт кафедры гісторыі Беларусі, археалогіі і спецыяльных гістарычных дысцыплін Аляксандр Горны.