Акцыю «Зімовы патруль» з 24 снежня па 8 студзеня правялі Беларускі рэспубліканскі саюз моладзі і Беларускае рэспубліканскае таварыства выратавання на водах (ОСВОД).
У рамках акцыі, накіраванай на прафілактыку надзвычайных сітуацый на вадаёмах у зімовы перыяд і папярэджанне выхаду людзей на тонкі лёд, байцы МААП «Булат» сумесна з супрацоўнікамі Гродзенскай абласной арганізацыі РДГА ОСВОД прынялі ўдзел у патруляванні вадаёмаў, таксама правялі прафілактычныя гутаркі з аматарамі зімовай лоўлі .
Удзельнічаючы ў мерапрыемствах, студэнты Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Янкі Купалы даведаліся пра асаблівасці вадалазнай і выратавальнай службы, а таксама аб падрыхтоўцы ратавальнікаў. Гэтыя веды будуць актуальныя не толькі ў зімовы перыяд, але і ў цёплы час года.