Па месцах баявой славы купалаўцы адправіліся на байдарках і роварах.
Традыцыйна ў «Зорны паход», прысвечаны Дню Яднання народаў Беларусі і Расіі, студэнты і супрацоўнікі факультэта фізічнай культуры адправіліся ў пачатку красавіка. Яны стартавалі з Гродна па маршруце Гродна - Аўгустоўскі канал - в. Нямнова, Гродзенскі раён. Водная група на байдарках прайшла па маршруце па рацэ Нёман, а веласіпедная - па сухапутным маршруце. Падчас паходу водная і веласіпедная групы зрабілі прыпынкі ў месцах баявой славы, усклалі кветкі да помнікаў Вялікай Айчыннай вайны. Завяршыўся паход у в. Нямнова, дзе купалаўцы наведалі памятныя мясціны Вялікай Айчыннай вайны.