Лідскі каледж
Сайт Лідскага каледжа
Адрас, тэлефон, e-mail
231300, г.Ліда, вул. Савецкая, 18
Тэл: +375 (154) 52-43-06
тэл./факс: +375 (154) 52-13-72
e-mail:lk@open.by, lidtc@mail.ru
Дырэктар – Сямашка Андрэй Мікалаевіч
Лідскі каледж з'яўляецца структурным падраздзяленнем установы адукацыі «Гродзенскі дзяржаўны ўніверсітэт імя Янкі Купалы» і ажыццяўляе адукацыйную дзейнасць больш за 50 гадоў. За многія гады існавання каледжа было падпрыхтавана звыш 25 тыс. спецыялістаў сярэдняга звяна.
Лідскі каледж сёння – лабараторыя творчасці і поспеху. Структура каледжа ўключае ў сябе пяць аддзяленняў:
-аўтамабільнае;
- гуманітарнае;
- будаўнічае;
- электронікі;
- завочнае.
Падрыхтоўка спецыялістаў вядзецца па 10 спецыяльнасцях дзённай і завочнай форм навучання.
Дзённая форма навучання:
2-40 02 02 Электронныя вылічальныя сродкі;
2-38 01 31 Вытворчасць і тэхнічная эксплуатацыя прылад і апаратаў;
2-37 01 06-31 Тэхнічная эксплуатацыя аўтамабіляў (па накірунках);
2-37 01 51-51 Аўтасервіс;
2-01 01 01 Дашкольная адукацыя;
2-01 02 01 Пачатковая адукацыя;
2-70 02 01-01 Прамысловае і грамадзянскае будаўніцтва (вытворчая дзейнасць).
У працэсе навучання ў каледжы ёсць магчымасць атрымання рабочай прафесіі з наступнай кваліфікацыяй:
• электронныя вылічальныя сродкі (Кваліфікацыя: “Тэхнік-электронік” з кваліфікацыяй рабочага “Электрамеханік па рамонце і абслугоўванні падлікова-вылічальных машын” 4 разраду, “Аператар электронна-вылічальных машын (персанальных электронна-вылічальных машын) ” 6 разраду);
• вытворчасць і тэхнічная эксплуатацыя прылад і апаратаў (Кваліфікацыя: “Тэхнік-электрамеханік” з кваліфікацыяй рабочага “Слесар па кантрольна-вымяральных прыладах і аўтаматыцы” 3-4 разраду, “Электрамеханік па сродках аўтаматыкі і прыладах тэхналагічнага абсталявання” 3-4 разраду);
• тэхнічная эксплуатацыя аўтамабіляў (па накірунках) (Кваліфікацыя: “Тэхнік-механік” з кваліфікацыяй рабочага “Слесар па рамонце аўтамабіляў” 3 разраду, “Вадзіцель аўтамабіля катэгорыі В,С”);
• аўтасервіс(Кваліфікацыя: “Аўтамеханік” 5 разраду з рабочай прафесіяй “Слесар па рамонце аўтамабіляў 3 разраду”);
• прамысловае і грамадзянскае будаўніцтва (вытворчая дейнасць) (Кваліфікацыя: “Тэхнік-будаўнік” з кваліфікацыяй рабочага “Каменшчы”, “Штукатур”, “Маляр”, “Сталяр”, “Цясляр” – 3-4 разраду);
• дашкольная адукацыя (Кваліфікацыя: “Выхавацель дашкольнай адукацыі”);
• пачатковая адукацыя (Кваліфікацыя: “Настаўнік”).
Завочная форма навучання:
2-37 01 06-31 Тэхнічная эксплуатацыя аўтамабіляў (па накірунках);
2-70 02 01-01 Прамысловае і грамадзянскае будаўніцтва (вытворчая дзейнасць);
2-25 01 35 Бухгалтарскі ўлік, аналіз і кантроль;
2-27 01 01 Эканоміка і арганізацыя вытворчасці;
2-44 01 01 Арганізацыя перавозак і кіраванне на гарадскім і аўтамабільным транспарце.
Адукацыйны працэс у каледжы ажыццяўляюць 123 выкладчыкі, сярод якіх 3 кандыдаты навук, 12 магістраў, 48% выкладчыкаў вышэйшай кваліфікацыйнай катэгорыі.
Для падрыхтоўкі высокакваліфікаваных спецыялістаў у каледжы створана добрая матэрыяльна-тэхнічная база: аснашчаныя сучасным абсталяваннем кабінеты (к тым ліку 8 камп'ютарных класаў), электронныя адукацыйныя рэсурсы для дыстанцыйнага навучання, навучальный майстэрні; машынны парк, які ўключае 8 грузавых, 6 легкавых аўтамабіляў і 2 аўтобусы; даследчыцкая лабараторыя; вылічальны цэнтр; 2 спартыўныя і 2 трэнажорныя залы, бібліятэка, 2 чытальныя залы, 2 столовыя, медпункт, стаматалагічны кабінет. Іншагароднім навучэнцам даюцца месцы ў 2 інтэрнатах.
У кабінетах, чытальных залах і інтэрнатах ёсць пункты доступу WI-FI, усталявана сістэма хатняга кінатэатра. Арганізавана падключэнне да сеткі Internet са стацыянарных працоўных месцаў.