![34248 1](/images/gallery/2022/6/34248_1.jpg) | ГрДУ імя Янкі Купалы ў Міжнародным рэйтынгу навуковых устаноў SCImago займае 8535 месца, сярод беларускіх устаноў вышэйшай адукацыі - 4 месца. Падрабязней... |
![8594C651D2DB02BA4DDC683DADEF11A785B94EB83AE6AC7BFEpimgpsh fullsize distr copy copy](/images/gallery/2017/10/8594C651D2DB02BA4DDC683DADEF11A785B94EB83AE6AC7BFEpimgpsh_fullsize_distr_copy_copy.jpg)
| ГрДУ імя Янкі Купалы ў рэгіянальным рэйтынгу QS EECA Ranking 2021 займае 199 месца. Сярод беларускіх устаноў вышэйшай адукацыі наш універсітэт - на 5 пазіцыі. Падрабязней... |
![ranking THE](/images/gallery/2022/5/ranking_THE.jpg) | ГрДУ імя Янкі Купалы ўпершыню ўключаны ў рэйтынг THE University Impact Rankings 2023. Падрабязней... |
![univer candara bold copy](/images/gallery/2017/10/univer_candara_bold_copy.png)
| ГрДУ імя Янкі Купалы знаходзіцца на 4 месцы сярод беларускіх устаноў вышэйшай адукацыі і на 3892 месцы ў сусветным рэйтынгу Webometrics.. Падрабязней... |
![thumb 1 902 copy copy](/images/gallery/2017/10/thumb_1_902_copy_copy.png)
| У рэйтынгу UniRank (4icu) ГрДУ імя Янкі Купалы займае3579 месца ў свеце і 4 - у Беларусі. Падрабязней... |
![uni r](/images/gallery/2021/12/uni_r.jpg) | ГрДУ імя Янкі Купалы ў 2021 годзе ўпершыню ўключаны ў рэйтынг устойлівага развіцця UI GreenMetric. Падрабязней... |
![ares](/images/gallery/2019/8/ares.jpg)
| ГрДУ імя Янкі Купалы ў рэйтынгу ARES-2020 знаходзіцца на другім месцы сярод універсітэтаў Рэспублікі Беларусь. Падрабязней |
![moisur](/images/gallery/2022/9/moisur.jpg) | ГрГУ имени Янки Купалы включен в международный рейтинг учреждений высшего образования «Три миссии университета» (MosIUR) 2022 года и занимает место 1751-2000. Подробнее... |
![history 01 s](/images/gallery/history_01_s.jpg)
У адпаведнасці з Пастановай № 209 СНК БССР "Аб мерапрыемствах па арганізацыі народнай адукацыі ў заходніх абласцях Беларусі" ад 22 лютага 1940 г. быў створаны Гродзенскі настаўніцкі інстытут. На двух аддзяленнях - беларускай мовы і літаратуры, рускай мовы і літаратуры і фізіка-матэматычным - рыхтавалі настаўнікаў 5-7 класаў няпоўнай сярэдняй школы.
Першым дырэктарам інстытута быў С.Я.Раскін, спецыяліст па гісторыі і методыцы выкладання хіміі. На першы курс было прынята больш за 100 студэнтаў. Заняткі ў інстытуце пачаліся 7 сакавіка 1940 г. Праіснаваў Грозенскі настаўніцкі інстытут нядоўга. Нямецка-фашысцкія захопнікі, якія акупіравалі горад на наступны дзень пасля пачатку Вялікай Айчыннай вайны, знішчылі абсталяванне і навучальныя кабінеты, у памяшканні інстытута арганізавалі шпіталь. 15-тысячны фонд бібліятэкі быў спалены. Многія выкладчыкі і студэнты ваявалі на фронце, удзельнічалі ў партызанскім руху. Пасля вызвалення Гродна ў ліпені 44-га пачалася падрыхтоўка да адкрыцця педінстытута.
На аснове распараджэння Савета Народных Камісараў СССР ад 20 кастрычніка 1944 г. Гродзенскі настаўніцкі інстытут быў ператвораны ў педагагічны. Дырэктарам інстытута быў прызначаны М.В. Уласавец.
Педагагічны інстытут у 1944 г. меў тры факультэты – фізіка-матэматычны, літаратурны і замежных моў. На першых двух адразу ж былі арганізаваныя завочныя аддзяленні.
У жніўні 1949 г. на пасаду дырэктара Гродзенскага педагагічнага інстытута быў зацверджаны І.М. Малюкевіч.
У 1954-1955 гг. была праведзеная рэарганізацыя інстытута. Адкрыўся гістарычны факультэт, прызваны забяспечыць падрыхтоўку настаўнікаў гісторыі.
Вялікі ўнёсак у развіццё Гродзенскага педагагічнага інстытута зрабіў Д.С. Маркоўскі, які ўзначаліў яго восенню 1955 г.
У 1964 г. быў створаны біёлага-хімічны факультэт. У 1969 г. у інстытуце была арганізаваная аспірантура. Першыя наборы ў яе праводзіліся па наступных спецыяльнасцях: беларуская мова, гісторыя СССР, матэматычны аналіз, дыферэнцыяльныя і інтэгральныя ўраўненні, методыка выкладання матэматыкі.
Дзейнасць Гродзенскага педагагічнага інстытута была накіраваная на падрыхтоўку настаўнікаў высокай кваліфікацыі. На вырашэнне менавіта гэтай задачы, якая разглядалася ў кантэксце стварэння кадравага патэнцыялу асветы і культуры, фарміраванні атрада інтэлігенцыі ў заходнім рэгіёне Беларусі, была зарыентавана ўся навучальна-выхаваўчая і навуковая праца.
У 1973 г. на пасаду рэктара ГПІ уступіў А.В. Бадакоў. Да 1978 г. было завершанае выкананне шэрагу мерапрыемстваў, якія дазволілі істотна ўдасканаліць навучальна-выхаваўчую і навукова-даследчую дзейнасць нашай вну.
Гродзенскі дзяржаўны ўніверсітэт (ГрДУ) быў заснаваны ў 1978 г. на базе педагагічнага інстытута імя Янкі Купалы. Пастанова Савета Міністраў СССР пра арганізацыю Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта была прынятая 24 чэрвеня 1977 г. Першы ўніверсітэцкі набор быў ажыццёўлены ў верасні 1978 г. Рэктарам ГрДУ быў прызначаны А.В. Бадакоў.
Адкрыццё ў канцы 70-х гадоў першага ў Заходняй Беларусі ўніверсітэта адлюстравала дасягненне рэспублікай даволі высокага ўзроўню эканамічнага і культурнага развіцця. Навукова-тэхнічная рэвалюцыя паставіла пытанне пра падрыхтоўку кадраў вышэйшай кваліфікацыі для высокатэхналагічных вытворчасцей і педагогаў для масавай школы, здольных арганізаваць навучанне, адпаведнае новым патрабаванням.
На час адкрыцця ўніверсітэта ў яго структуры было 5 факультэтаў: матэматычны, фізічны, гістарычны, філалагічны і факультэт педагогікі і методыкі пачатковага навучання. Працаваў факультэт даўніверсітэцкай падрыхтоўкі з двума аддзяленнямі: будучых педагогаў і будучых даследчыкаў, а таксама факультэт маладых настаўнікаў-стажораў. Дзейнічалі 25 кафедраў і курс грамадзянскай абароны. З 1 верасня пачалі працу дзве новыя кафедры: дыферэнцыяльных ураўненняў і дзяржавы і права.
Прыкметная роля адводзілася паспяховасці студэнтаў. Нароўні з навучальна-выхаваўчай працай вялікае значэнне надавалася грамадскай працы, якой кіравала партыйная арганізацыя інстытута. У цэнтры ўвагі была таксама навучальная і побытавая дысцыпліна студэнтаў. Атрымаў далейшае распаўсюджанне інстытут куратарства.
Асаблівае развіццё атрымаў летні працоўны рух. Праца ў складзе студэнцкага будаўнічага атрада (СБА) спрыяла фарміраванню грамадзянскасці, выхоўвала пачуцці адказнасці і калектывізму. Удзельнікі СБА такім чынам атрымлівалі магчымасць папоўніць свой небагаты бюджэт.
У 1978-1979 навучальным годзе навучальны працэс ва ўніверсітэце ажыццяўлялі 236 выкладчыкаў, з іх 3 доктары навук, у тым ліку 1 прафесар, 101 кандыдат навук, у тым ліку 60 дацэнтаў і старшых навуковых супрацоўнікаў.
У 1978 г. пры гістарычным факультэце было адкрыта аддзяленне правазнаўства, на базе якога з 1981 года распачаў сваю працу факультэт правазнаўства.
Напачатку 80-х гадоў пошукі новых форм і метадаў працы маладога ўніверсітэта завяршыліся фарміраваннем яго структуры, якая адпавядала галоўным напрамкам навучальна-выхаваўчай і навуковай працы.
У 1984 г. аднавіў працу факультэт біялогіі і хіміі.
У 1988-1989 навучальным годзе на 7 факультэтах: філалагічным, матэматычным, фізічным, гістарычным, біялагічным, правазнаўства, педагогікі і методыкі пачатковага навучання займаліся 2250 студэнтаў стацыянарнага навучання, 1750 – завочнага і 312 – вячэрняга. Універсітэт рыхтаваў кадры па 9 спецыяльнасцях і 16 спецыялізацыях.
На працягу 10 гадоў Гродзенскі дзяржаўны ўніверсітэт не насіў імя Янкі Купалы. І толькі 13 верасня 1988 года пастановай Савета Міністраў БССР па хадайніцтве партыйнай і камсамольскай арганізацыі ўніверсітэта ГрДУ было зноў прысвоена імя Янкі Купалы.
У 1989 г. быў адкрыты факультэт фізічнага выхавання, якія рыхтаваў настаўнікаў фізічнага выхавання для агульнаадукацыйных школ.
Завяршальным этапам рэфармавання структуры ГрДУ ў 1980-я гады стала адкрыццё ў 1989 г. на базе філалагічнага факультэта аддзялення польскай мовы і літаратуры. Гэта было прадыктавана часам – ажыццяўленнем нацыянальнай дзяржаўнай палітыкі ў сферы адукацыі.
У 1990 г. са складу фізічнага факультэта вылучылася яго вытворчае крыло ў самастойны інжынерны факультэт.
У 1991 г. ва ўніверсітэце адкрываецца факультэт беларускай філалогіі і культуры.
Напачатку 1994 года да выканання абавязкаў рэктара Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Янкі Купалы прыступіў прафесар Леанід Мікалаевіч Ківач. У 1966 годзе ён скончыў фізічны факультэт Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта, у 1993 годзе абараніў дысертацыю на спашуканне ступені доктара фізіка-матэматычных навук. Новы рэктар прапанаваў праграму, мэтай якой было пераўтварэнне ВНУ, пераважна педагагічнага кірунку, у шматпрофільны ўніверсітэт – цэнтр адукацыі, навукі і культуры Заходняй Беларусі.
У першай палове 1994 г. ажыццёўлена аб'яднанне і перапрафіляванне факультэтаў: інжынерны і фізічны факультэты аб'ядналіся ў інжынерна-фізічны, аддзяленні правазнаўства і міжнародных адносін – у факультэт права і эканомікі, з філалагічнага факультэта ў самастойны факультэт вылучылася аддзяленне замежных моў. Што да біялагічнага, гістарычнага факультэтаў, факультэта педагогікі і методыкі пачатковага навучання, то яны былі пераназваныя ў факультэты біялогіі і экалогіі, гісторыі і культуры, псіхалогіі і педагогікі.
У 1997 г. факультэт права і эканомікі быў рэарганізаваны ў юрыдычны факультэт і факультэт эканомікі і кіравання, а факультэт замежных моў на правах аддзялення ўвайшоў у склад філалагічнага факультэта.
У верасні 1997 года да кіраўніцтва Гродзенскім універсітэтам прыйшоў прафесар Сяргей Аляксандравіч Маскевіч, які працаваў да гэтага прарэктарам па навуковай працы. У 1974 годзе ён скончыў фізіка-матэматычны факультэт Гродзенскага педагагічнага інстытута імя Янкі Купалы. У 1995 годзе абараніў дысертацыю на спашуканне ступені доктара фізіка-матэматычных навук. З першых дзён дзейнасці на новай пасадзе Сяргей Аляксандравіч праявіў сябе як дасведчаны палітык, умелы арганізатар і гаспадарнік, якому добра вядомыя як агульныя праблемы развіцця адукацыйнага працэсу, так і болевыя кропкі ўніверсітэцкага жыцця. У 2005 годзе быў абраны дэпутатам Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь.
У 2001 годзе ў склад універсітэта ўключаны Інстытут паслядыпломнай адукацыі. У перыяд з 2001 па 2006 год у склад ГрДУ былі ўключаныя 4 каледжы: Тэхналагічны, Ваўкавыскі, Лідскі, Гуманітарны.
З 2005 па 2013 рэктарам Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Янкі Купалы быў Яўгеній Аляксеевіч Роўба, прафесар, доктар фізіка-матэматычных навук. Пад яго кіраўніцтвам ва ўніверсітэце пашырыўся пералік спецыяльнасцяў і спецыялізацый. Створаны ваенны факультэт, інжынерна-будаўнічы факультэт, факультэт турызму і сэрвісу, факультэт інавацыйных тэхналогій машынабудавання. Сістэма менеджмента якасці атрымала нацыянальны і міжнародны сертыфікаты адпаведнасці патрабаванням ISO 9001 і ISO 9001: 2008.
У 2010 годзе ўніверсітэту была ўручана Прэмія Урада Рэспублікі Беларусь за дасягненні ў галіне якасці. За асаблівыя дасягненні ў сацыяльна-культурным развіцці, падрыхтоўку высокакваліфікаваных кадраў і ў сувязі з 70-годдзем з дня заснавання Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь універсітэту прысуджаны Ганаровы дзяржаўны сцяг Беларусі. А ў 2011 годзе Гродзенскі дзяржаўны ўніверсітэт імя Янкі Купалы адзін з першых сярод ВНУ Рэспублікі Беларусь атрымаў пасведчанне аб акрэдытацыі Дзяржаўным камітэтам па навуцы і тэхналогіях Рэспублікі Беларусь і Нацыянальнай акадэміяй навук Беларусі на аснове ацэнкі вынікаў навуковай, навукова-тэхнічнай і інавацыйнай дзейнасці.
З 1 сакавіка 2013 года рэктарам універсітэта прызначаны Андрэй Дзмітрыевіч Кароль, дацэнт, доктар педагагічных навук. У гэтым жа годзе сваю працу пачаў факультэт гісторыі, камунікацыі і турызму і стаў пераемнікам ўсіх правоў і абавязкаў факультэта гісторыі і сацыялогіі і факультэта турызму і сэрвісу, уключыўшы ў свой склад дзве кафедры філалагічнага факультэта: кафедру журналістыкі і кафедру лінгвістычнага забеспячэння міжкультурных камунікацый. Таксама ў 2013 годзе аднавіў сваю працу факультэт даўніверсітэцкай падрыхтоўкі.
Пад кіраўніцтвам А.Д. Караля ажыццяўляецца паспяховае функцыянаванне навукова-адукацыйнага цэнтра. Так, у 2014 годзе ўніверсітэт увайшоў у чацвёрку ВНУ Міністэрства адукацыі, які ўжо ў першым туры цалкам выканалі план бюджэтнага набору.
У 2014 годзе распрацавана і ўкаранёна інтэграваная сістэма індывідуальных і кафедральных рэйтынгаў. Таксама ўніверсітэт паспяхова прайшоў дзяржаўную акрэдытацыю на адпаведнасць тыпу класічнага ўніверсітэта, пацвердзіўшы свой статус.
Адукацыйны партал універсітэта ў 2014 годзе атрымаў інтэрнэт-прэмію «Тibо» у намінацыі «Адукацыя і навука», а ў 2015 годзе ГрДУ імя Янкі Купалы дамогся другога месца сярод нацыянальных ВНУ ў міжнародным рэйтынгу Webometrics і ўвайшоў у дзесятку лепшых ВНУ краіны па асноўных паказчыках дзейнасці.
У сакавіку 2016 года Гродзенскі дзяржаўны ўніверсітэт імя Янкі Купалы стаў сузаснавальнікам першага ў Беларусі Інавацыйнага медыйнага кластара. Праца структуры накіравана на інавацыйнае развіццё канкурэнтаздольнай інфармацыйнай прасторы Гродзенскай вобласці за кошт фарміравання эфектыўных механізмаў узаемадзеяння органаў дзяржаўнага кіравання, арганізацый адукацыі, навукі і вытворчасці.
У 2016 годзе ГрДУ імя Янкі Купалы пацвердзіў званне лаўрэата Прэміі Урада Рэспублікі Беларусь за дасягненні ў галіне якасці. Адпаведнае Рашэнне Камісіі па прысуджэнні прэміі зацверджана пастановай № 293 ад 8 красавіка 2016 года.
29 верасня 2017 году Андрэй Дзмітрыевіч Кароль быў прызначаны на пасаду рэктара Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта. 7 снежня 2017 года на пасаду рэктара Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Янкі Купалы прызначана Ірына Фёдараўна Кітурка, дацэнт, кандыдат гістарычных навук.
Лагатып
Апісанне лагатыпа
Лагатып Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта ўяўляе сабою вялікую літару У кірылічнага алфавіта, у цэнтры якой знаходзіцца стылізаваны малюнак "храма навукі", які складаецца з: 1) даха, ролю якога выконвае шырокавугольны звернуты асновай уніз трохвугольнік; 2) "каланады храма навукі", ролю якой выконваюць вертыкальныя элементы літар лацінскага алфавіту MCMXL; 3) асновы ў выглядзе дзвюх гарызантальных ліній-"прыступак", таўшчыня якіх перавышае таўшчыню ліній, што ўтвараюць літары.
Спецыфіка графічнага выканання лагатыпа
Літара кірылічнай літары У прамая (без засечак). У агульным выглядзе яна ўяўляе сабою роўнабаковы трохвугольнік асновай дагары, прапорцыі якога такія, што ў любы момант ён можа быць упісаны ў квадрат. Для літар-калон храма навукі выкарыстоўваецца вузкая гарнітура прамога (сечанага) шрыфта.
Сімволіка лагатыпа
Наўмысна шырокія элементы ліній літары У сімвалізуюць фундаментальнасць універсітэцкай адукацыі і ўраўнаважваюць патэнцыял дынамічнасці і зменлівасці, сімволіка якога закладзена ў самой трохвугольнасці (вострым вуглом уніз) літары У. Пры гэтым патрабаванне візуальнай правільнасці і сіметрычнасці трохвугольніка абумоўлена сутнасцю ўніверсітэта, яго адвечным імкненнем да разумення ўніверсальных ісцін. Ужыванне кірыліцы ў лагатыпе адносіць нас да адной з прыярытэтных мэт заснавання на тэрыторыі Заходняй Беларусі ўніверсітэта ў 1940 годзе, якой з'яўлялася развіццё беларускай культуры. У той жа час сімволіка грэчаскага храма-порціка, унутр якога вядуць дзве шырокія прыступкі фундаментальна-гуманітарных і ўтылітарна-прыкладных ведаў, падкрэслівае агульнаеўрапейскія карані нашай культуры, калыскай якой стала Старажытная Грэцыя. Год заснавання ўніверсітэта 1940 у лагатыпе Гродзенскага ўніверсітэта прадстаўлены на латыні, якая ў сярэднія вякі стала асновай адзінай агульнаеўрапейскай адукацыйнай прасторы і якая падкрэслівае генетычную сувязь Гродзенскага ўніверсітэта з першымі еўрапейскімі ўніверсітэтамі і яго імкненне да пераемнасці і прымнажэння традыцый класічнага ўніверсітэта. Лагатып ГрДУ імя Янкі Купалы быў распрацаваны напярэдадні дваццацігоддзя перайменавання Гродзенскага педінстытута ва ўніверсітэт выпускніком гістарычнага факультэта Дзмітрыем Абразцовым і выпускніком фізічнага факультэта Уладзімірам Ляўшуком пад кіраўніцтвам дэкана факультэта грамадскіх прафесій Раісы Леанідаўны Левінай.
Гімн
Дзе сiвыя нёманскiя хвалi,
Дзе каштанаў буйны першацвет,
Там стаiць пад iменем Купалы
Храм навукi - унiверсiтэт.
Прыпеў:
Для нас навука - ёсць святое.
Для нас адкрыўся цэлы свет,
Мы сталi дружнаю сям'ёю -
Дацэнт, прафесар i студэнт.
Верым мы, што збудзецца i ў Гродне
Найшчаслiвейшы з купальскiх сноў.
Працаваць для Беларусi роднай -
Гонар яе дочак i сыноў.
Прыпеў:
Дык чакай нас, родная дзяржава!
Нам твой лёс ствараць i будаваць
I пад светлым iменем Купалы
Нам прэстыж навукi падымаць.
Прыпеў:
Храм навукi - унiверсiтэт .
Храм навукi - унiверсiтэт.
Сцяг
![flag](/images/Foto_sotrudniki/flag.JPG)
Апісанне сцяга
- адносіны шырыні сцяга да даўжыні – 2:3;
- колер палотнішча – блакітны;
- пасярэдзіне палотнічша – лагатып універсітэта;
- сілуэт лагатыпа і літарныя пазначэнні залацістага колеру;
- шнуры залацістыя;
- наверша залацістае ў выглядзе дзіды;
- дрэўка драўлянае, круглае.
Апісанне геральдычнага значэння колераў сцяга ўніверсітэта
Сцяг універсітэта – яго знак і святыня.
Кожны колер у адпаведнасці з законамі геральдыкі мае пэўнае значэнне:
сіні – колер мудрасці, навукі;
жоўты (залацісты) – колер асветы, раскошы, багацця і славы.
Палажэнне пра сцяг Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Янкі Купалы
Агульныя палажэнні:
1.Сцяг Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Янкі Купалы (далей Сцяг) з'яўляецца афіцыйным знакам карпаратыўнага адзінства студэнтаў і супрацоўнікаў універсітэта, іх мэтаў і імкненняў.
2.Сцяг распрацаваны на аснове лагатыпа ўніверсітэта.
3.Сцяг уяўляе сабою прамавугольнае двухбаковае блакітнае палотнішча. У сярэдзіне палотнішча намаляваны лагатып універсітэта.
Статус Сцяга:
1.Сцяг увесь час усталяваны ў канферэнц-зале ўніверсітэта.
2.У дні свят і ўрачыстых цырымоній Сцяг можа ўздымацца на будынках універсітэта, урачыста ўносіцца ў залу правядзення цырымоніі.
3.Сцяг, незалежна ад памераў, павінен адпавядаць малюнку, прыкладзенаму да гэтага Палажэння.
![missija2021 BY](/images/gallery/2021/missija2021_BY.jpg)
![politika2](/images/gallery/2021/politika1.jpg)
![politika1](/images/gallery/2021/politika2.jpg)
2023 год
Пераможцамі рэйтынгу па выніках 2023 года сталі работнікі, з ліку прафесарска-выкладчыцкага складу, якія дасягнулі найбольш высокіх вынікаў у навуковай і адукацыйнай дзейнасці:
Намінацыя «Доктар навук»:
1-е месца - СТРЭКАЛЬ Наталля Дзмітрыеўна, прафесар кафедры агульнай фізікі фізіка-тэхнічнага факультэта, доктар фізіка-тэхнічных навук, прафесар.
2-е месца - ЗАВОДНІК Ілля Барысавіч, прафесар кафедры біяхіміі, доктар біялагічных навук, прафесар.
3-е месца - КАРПІНСКІ Канстанцін Віктаравіч, загадчык кафедры эксперыментальнай і прыкладной псіхалогіі факультэта псіхалогіі, доктар псіхалагічных навук, прафесар.
Намінацыя "Кандыдат навук":
1-е месца - ЛІННІК Дзмітрый Аляксандравіч, дацэнт кафедры машыназнаўства і тэхнічнай эксплуатацыі аўтамабіляў інжынернага факультэта, кандыдат тэхнічных навук, дацэнт.
2-е месца - КЛЮЧКО Рыма Мікалаеўна, загадчык кафедры крымінальнага права, крымінальнага працэсу і крыміналістыкі юрыдычнага факультэта, кандыдат юрыдычных навук, дацэнт;
3-е месца - АДАМОВІЧ Святлана Васільеўна, загадчык кафедры перакладу і міжкультурнай камунікацыі факультэта гісторыі, камунікацыі і турызму, кандыдат філалагічных навук.
Намінацыя «Выкладчык без вучонай ступені»:
1-е месца - КАЛЯГА Ала Васільеўна, старшы выкладчык кафедры выяўленчага мастацтва факультэта мастацтваў і дызайну.
2-е месца - САЗОНАВА Ганна Тадэвушаўна, старшы выкладчык кафедры сістэмнага праграмавання і камп'ютарнай бяспекі факультэта матэматыкі і інфарматыкі.
3-е месца - КОЗЕЛ Валерый Міхайлавіч, старшы выкладчык кафедры крымінальнага права, крымінальнага працэсу і крыміналістыкі юрыдычнага факультэта.
Намінацыя «Малады вучоны»:
1-е месца - КЕЙКО Юлія Уладзіміраўна, выкладчык кафедры турызму і культурнай спадчыны факультэта гісторыі, камунікацыі і турызму, кандыдат гістарычных навук.
2-е месца - ЛІТВІНЧУК Дзіяна Юр'еўна, старшы выкладчык кафедры міжнароднага права юрыдычнага факультэта.
3-е месца - ГАЎРЫЛІК Аксана Мікалаеўна, дацэнт кафедры паліталогіі і сацыялогіі факультэта гісторыі, камунікацыі і турызму, кандыдат сацыялагічных навук, дацэнт.
Пераможцамі рэйтынгу кафедраў па выніках 2023 года сталі:
Намінацыя "Навучальная дзейнасць":
1-е месца - кафедра журналістыкі факультэта гісторыі, камунікацыі і турызму; загадчык кафедры - Мінчук Іна Іванаўна, кандыдат філалагічных навук, дацэнт;
2-е месца - кафедра сістэмнага праграмавання і камп'ютарнай бяспекі факультэта матэматыкі і інфарматыкі; загадчык кафедры - Кадан Аляксандр Міхайлавіч, кандыдат тэхнічных навук, дацэнт
3-е месца - кафедра тылавога забеспячэння ваеннага факультэта; начальнік кафедры - палкоўнік Цвяткоў Міхаіл Аляксеевіч.
Намінацыя "Навукова-даследчая і інавацыйная дзейнасць":
1-е месца - кафедра агульнай фізікі фізіка-тэхнічнага факультэта, загадчык кафедры - Маскевіч Аляксандр Аляксандравіч, доктар фізіка-матэматычных навук, прафесар.
2-е месца - кафедра матэрыялазнаўства і рэсурсазберагальных тэхналогій інжынернага факультэта; загадчык кафедры - Скаскевіч Аляксандр Аляксандравіч, кандыдат тэхнічных навук, дацэнт.
3-е месца - кафедра гісторыі Беларусі, археалогіі і спецыяльных гістарычных дысцыплін факультэта гісторыі, камунікацыі і турызму; загадчык кафедры - Амелька Сяргей Уладзіміравіч, кандыдат гістарычных навук.
Намінацыя "Ідэалагічная і выхаваўчая работа, грамадская дзейнасць":
1-е месца - кафедра крымінальнага права, крымінальнага працэсу і крыміналістыкі юрыдычнага факультэта; загадчык кафедры - Ключко Рыма Мікалаеўна, кандыдат юрыдычных навук, дацэнт.
2-е месца - кафедра журналістыкі факультэта гісторыі, камунікацыі і турызму; загадчык кафедры - Мінчук Іна Іванаўна, кандыдат філалагічных навук, дацэнт.
3-е месца – кафедра прыродазнаўчых і лінгвістычных дысцыплін і методык іх выкладання педагагічнага факультэта; загадчык кафедры - Капалыгіна Ірына Іванаўна, кандыдат педагагічных навук, дацэнт.
Намінацыя "Інтэрнацыяналізацыя":
1-е месца - кафедра экалогіі факультэта біялогіі і экалогіі; загадчык кафедры - Емяльянчык Сяргей Уладзіміравіч, доктар біялагічных навук, дацэнт.
2-е месца - кафедра тэорыі і гісторыі дзяржавы і правы юрыдычнага факультэта; загадчык кафедры - Сядзельнік Валерыя Валяр'янаўна, кандыдат юрыдычных навук, дацэнт.
3-е месца - кафедра сучасных тэхналогій праграмавання факультэта матэматыкі і інфарматыкі; загадчык кафедры - Карканіца Ганна Віктараўна, кандыдат тэхнічных навук, дацэнт.
Панядзелак — пятніца: (з 20.03.2020 па 31.08.2020):
08.30 — 12.30
13.00 — 17.00
Па суботах
прыём грамадзян ажыццяўляецца рэктарам і прарэктарамі ў адпаведнасці з устаноўленым графікам з 12.00 да 14.00