Гістарычная даведка:
Ідэя праекта "Жывая гісторыя" ўзнікла ў 2010 годзе і пачала сваю рэалізацыю ў рамках студэнцкага патрыятычнага клуба "Радзіма".
Праект шматразова прэзентаваўся на маладзёжных студэнцкіх форумах рознага ўзроўню.
У красавіку 2010 года прэзентацыя праекта "Жывая гісторыя" адбылася ў рамках Трэцяга Адкрытага студэнцкага PR-форуму "Папараць-кветка" (г. Мінск). У маі 2010 года Талалуеў Р.Ю. прадставіў ідэю праекта "Жывая гісторыя" на Міжнародным студэнцкім форуме "Святло Вялікай Перамогі", прысвечаным 65-годдзю Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне (г. Мінск) і быў адзначаны дыпломам за лепшае выступленне на секцыі «Прэзентацыя ВНУ па ўдзельніках: студэнцкія праекты па патрыятычным выхаванні моладзі». У верасні 2010 года канцэпцыя праекта "Жывая гісторыя" была прадстаўлена аўтарам праекта Талалуевым Раманам на IX Міжнароднай студэнцкай канферэнцыі "The Baltic PR Weekend" (г. Санкт-Пецярбург).
Мэтай праекта "Жывая гісторыя" з'яўляецца грамадзянска-патрыятычнае выхаванне моладзі праз уключэнне ў непасрэдныя і віртуальныя зносіны з выдатнымі гістарычнымі асобамі Беларусі, аднаўленне значных гістарычных падзей Гродзенскага рэгіёну і Рэспублікі Беларусь..
Задачы праекта:
- забеспячэнне ўмоў для ўцягвання студэнцкай моладзі ў вывучэнне гісторыі Беларусі, краязнаўчую дзейнасць, павышэння ўзроўню каштоўнасных уяўленняў студэнтаў аб гістарычнай памяці, паважлівага стаўлення да нацыянальных герояў;
- правядзенне комплексу масавых мерапрыемстваў, звязаных з дзейнасцю гістарычных асоб Гродзеншчыны;
- арганізацыя рэканструкцыі значных гістарычных падзей Беларусі;
- захаванне і распаўсюджванне сярод моладзі памяці аб Вялікай Айчыннай вайне шляхам стварэння і вядзення акаўнтаў (старонка ў сацыяльнай сетцы) ветэранаў ВАВ;
- стварэнне на базе гістарычных даных электронных навучальных дапаможнікаў, віртуальных гульняў, аўдыё-відэафайлаў, рэкламных матэрыялаў аб гісторыі Беларусі для наступнага распаўсюджвання ў Інтэрнеце і СМІ;
- стварэнне станоўчых інфармацыйных нагодаў аб гістарычных падзеях і выдатных асобах Беларусі для наступнага абмеркавання іх у сетцы Інтэрнэт і СМІ;
- павышэнне адукацыйнага ўзроўню студэнтаў і жыхароў г. Гродна праз набыццё новых ведаў па гісторыі Гродзеншчыны і Беларусі.
Формы рэалізацыі праекта:
–арганізацыя масавых, тэматычных мерапрыемстваў для рэканструкцыі значных падзей гістарычнага мінулага Гродзеншчыны і Беларусі;
– шэфства над ветэранамі вайны і працы;
– стварэнне аўдыё-відэафайлаў, рэкламных матэрыялаў, гістарычных гульняў у сацыяльнай сетцы, вядзенне аўдыё-відэаархіва;
– краязнаўчая дзейнасць;
– стварэнне ў сацыяльных сетках старонак гістарычных асоб;
– правядзенне інфармацыйных кампаній у Інтэрнэце і СМІ, і сярод грамадскасці, стварэнне сацыяльнай рэкламы.
Кіраўнік праекта - Арсеній Віктаравіч Сідаркевіч.
Каб стаць удзельнікам праекта "Жывая гісторыя", звяртацца: па адрасе вул. Ажэшкі, 22 каб. 308
Кантактны тэлефон: +375 29 278-95-85 або (8 0152) 39-72-09.