Купалаўцы далучыліся да Рэспубліканскай дыктоўкі «Дзень народнага адзінства»
«Рэспубліканская дыктоўка «Дзень народнага адзінства» адбылася напярэдадні Дня народнага адзінства і аб'яднала купалаўцаў ва ўсіх навучальных карпусах. Студэнты, супрацоўнікі, выкладчыкі і рэктарат з вялікім задавальненнем далучыліся да падзеі. Усіх удзельнікаў прывітала рэктар ГрДУ імя Янкі Купалы Ірына Кітурка. Яна адзначыла, што Дзень народнага адзінства асабліва важны для купалаўцаў, бо менавіта дзякуючы аб'яднанню заходняй і ўсходняй Беларусі і з'явіўся наш універсітэт.
Як расказала начальнік упраўлення выхаваўчай работы з моладдзю Аксана Котава, ва ўніверсітэце распрацаваны цэлы комплекс мерапрыемстваў, прысвечаных Дню народнага адзінства. Частка з іх ужо адбылася, і наперадзе яшчэ не менш цікавыя падзеі.
– На мінулым тыдні ва ўніверсітэце завяршыўся інтэлектуальна-спартыўны турнір «Беларусь: Адзінства. Незалежнасць. Будучыня». На бягучым тыдні запланаваны флэшмоб, ваенна-патрыятычны злёт, турнір па зборцы спілс-карт, адбудзецца шэраг дыялогавых пляцовак. І мы з радасцю далучыліся да рэспубліканскай дыктоўкі. Бо надыходзячае свята адсылае нас да гістарычных каранёў і нагадвае, што сіла ў адзінстве, – расказала Аксана Котава.
Рэспубліканская дыктоўка ўнесена ў план Месяца першакурсніка і Тыдня патрыятычнага выхавання моладзі. Тэкст дыктоўкі прысвечаны аб'яднанню краіны і пытанням гістарычнай памяці. Важныя радкі ўдзельнікі напісалі на беларускай мове.
Вы любіце гатаваць і робіце гэта з задавальненнем? Тады запрашаем вас прыняць удзел у гастранамічным фестывалі «БелаЕжа»
Студэнцкая рада факультэта біялогіі і экалогіі сумесна з кафедрай тэхналогіі, фізіялогіі і гігіены харчавання праводзіць у Купалаўскім універсітэце гастранамічны фестываль «БелаЕжа».
18 верасня з 10.00 да 13.00 пройдзе адборачны этап, у якім каманды будуць змагацца за месца ў фінале. 19 верасня адбудзецца фінал Фестывалю, які вызначыць самых таленавітых і здольных кулінараў нашага ўніверсітэта.
Фестываль пройдзе пры падтрымцы адміністрацыі ўніверсітэта і першаснай прафсаюзнай арганізацыі навучэнцаў ГрДУ імя Янкі Купалы ў рамках святкавання Дня народнага адзінства на базе вучэбна-навукова-вытворчай лабараторыі Тэхналогіі грамадскага харчавання - вул. Ажэшкі, 22, аўд. 121.
Паспейце падаць заяўку і прыняць удзел у гастранамічным фестывалі! Больш падрабязную інфармацыю можна атрымаць у Палажэнні мерапрыемства ці па тэлефоне: +375292679076.
Далучайцеся да забегу ў Пышках у Дзень народнага адзінства!
Сёлета ў гонар Дня народнага адзінства купалаўцы змогуць весела і актыўна правесці час, прыняўшы ўдзел у забегу, які пройдзе ў маляўнічым наваколлі лесапарку «Пышкі». «Забег адзінства» адбудзецца 17 верасня ў 12.00.
Далучыцца да спартыўнага свята можа любы ахвочы. Незалежна ад вашага ўзросту або ўзроўню падрыхтоўкі забег дазволіць выдатна правесці час, атрымаць асалоду ад прыроды і падтрымаць здаровы лад жыцця. А яшчэ для ўсіх удзельнікаў выступяць госці з забаўляльнай праграмай.
Арганізатары мерапрыемства вызначылі аптымальную дыстанцыю, каб кожны ўдзельнік мог адчуваць сябе камфортна і ўпэўнена. Бягунам трэба будзе пераадолець дыстанцыю ў 3 км, а пасля атрымаць медаль!
Далучайцеся да забегу ў Пышках у Дзень народнага адзінства і стварыце яркія ўспаміны, напоўненыя энергіяй, сяброўствам і пазітывам.
Старт - на летняй сцэне Сцежкі здароўя.
Купалаўцы здзейснілі патрыятычны велапрабег да Дня народнага адзінства
Патрыятычны велапрабег пад назвай «Дарогамі памяці», які адбыўся ў рамках святкавання Дня народнага адзінства, сабраў студэнтаў, выкладчыкаў і супрацоўнікаў універсітэта.
Маршрут велапрабегу пралягаў праз месцы баявой славы, надаючы асаблівае значэнне гэтай падзеі. Удзельнікі праехалі праз заставы «Сафіева» – «Даргунь», дзе ўсё нясе ў сабе гістарычную спадчыну і памяць аб подзвігах продкаў.
Завяршальным этапам велапрабегу стаў заезд на памежную заставу «Польныя Багатыры», дзе ўдзельнікам правялі экскурсію, а затым яны ўсклалі кветкі да помніка Ф.П. Кірычэнка.
Арганізатарамі гэтага мерапрыемства выступілі Першасная прафсаюзная арганізацыя навучэнцаў і першасная прафсаюзная арганізацыя работнікаў ГрДУ імя Янкі Купалы. Гэты велапрабег стаў не толькі спартыўнай падзеяй, але і магчымасцю для ўдзельнікаў аддаць даніну павагі і яшчэ раз успомніць важныя вехі гісторыі сваёй краіны.
Студэнты, выкладчыкі і супрацоўнікі ўніверсітэта сабраліся разам, каб прайсці шлях памяці і павагі да гістарычных падзей, якія пакінулі след у сэрцах пакаленняў.
У Купалаўскім універсітэце завяршыўся інтэлектуальна-спартыўны турнір «Беларусь: Адзінства. Незалежнасць. Будучыня»
На працягу трох дзён каманды не толькі спаборнічалі, але і знаходзілі новых сяброў, назапашвалі яркія ўражанні, ды і проста выдатна бавілі час.
Падзея мае некалькі характэрных рыс, якія вылучаюць яго. Па-першае, турнір накіраваны на прыцягненне ўвагі да здаровага ладу жыцця не толькі студэнтаў, але і працуючай моладзі, таму каманды складаліся з навучэнцаў і маладых выкладчыкаў, якія яшчэ зусім нядаўна спасцігалі асновы прафесіі.
Па-другое, турнір аб'яднаў у сабе спаборніцтвы для розуму і цела. У праграме першага дня былі спартыўныя конкурсы, якія адсылалі нас да вытокаў культуры беларускага народа: перацягванне каната, мястэчкі. Самым сучасным спартыўным спаборніцтвам была камбінаваная эстафета. Усе хлопцы з задавальненнем уключаліся ў дужанне і імкнуліся да перамогі! Добраму настрою садзейнічала цудоўнае надвор'е, якое дазволіла правесці ўсе спаборніцтвы па плане.
Другі дзень турніру быў сканцэнтраваны на інтэлектуальных спаборніцтвах. Удзельнікі сышліся ў спякотных дэбатах і прынялі ўдзел у віктарыне па гісторыі Беларусі. Завяршыла дзень спаборніцтваў інтэрактыўная гульня «Знатокі горада Гродна».
У завяршальны дзень турніру ўдзельнікам заставалася вырашыць віктарыну «PRO.БЕЛАРУСЬ». А потым адбылася ўрачыстая цырымонія закрыцця турніру. Прарэктар па ідэалагічнай і выхаваўчай рабоце Васіль Сянько адзначыў, што ўсе хлопцы малайцы і выдатна сябе паказалі! Ён выказаў спадзяванне сустрэцца на турніры і ў наступным годзе. Але спаборніцтвы мяркуюць наяўнасць пераможцаў.
Трэцяе месца заняла каманда юрыдычнага факультэта, утрая месца ў каманды факультэта біялогіі і экалогіі. Пераможцам стала каманда вайсковага факультэта!
У ГрДУ імя Янкі Купалы працягваецца інтэлектуальна-спартыўны турнір «Беларусь: Адзінства. Незалежнасць. Будучыня»
Другі дзень турніру быў сканцэнтраваны на інтэлектуальных спаборніцтвах. Удзельнікі сышліся ў спякотных дэбатах і прынялі ўдзел у віктарыне па гісторыі Беларусі. Завяршыла дзень спаборніцтваў інтэрактыўная гульня «Знатокі горада Гродна».
Раніца ва ўдзельнікаў турніру пачалася бадзёра. Частка рабят сышліся ў дэбатах, дзе ім трэба было аргументавана і выразна даказваць сваю пазіцыю. Абмяркоўваліся вострыя тэмы. У адной аўдыторыі хлопцы выступалі з нагоды таго, ці варта ўвесці закон аб тым, каб хлопцы спачатку служылі ў войску, а толькі потым маглі паступіць ва ўніверсітэт, а ў іншай - казалі аб падатку на бяздзетнасць. Было, што абмеркаваць, хлопцы выдатна зладзіліся і з годнасцю прадставілі свае каманды. Важнай часткай дня спаборніцтваў стаў конкурс «Гісторыя і культура Беларусі», дзе ўдзельнікам трэба было паказаць свае веды пра родную Сінявоку.
Завяршылася конкурсная праграма інтэрактыўнай гульнёй «Знатокі горада Гродна». Завяршальны дзень турніру купалаўцы паўдзельнічаюць у віктарыне, затым журы падвядзе вынікі і аб'явіць іх на ўрачыстай цырымоніі закрыцця турніру.
Купалаўцы адправяцца ў патрыятычны велапрабег па месцах баявой славы
Пад эгідай універсітэта адбудзецца велапрабег пад назвай «Дарогамі памяці», які праводзіцца ў рамках святкавання Дня народнага адзінства. Больш за 80 удзельнікаў, сярод якіх студэнты, выкладчыкі і супрацоўнікі ўніверсітэта, адправяцца ў гэты патрыятычны марафон.
Маршрут велапрабегу пракладзены праз месцы баявой славы, што надае асаблівае значэнне гэтай падзеі. Удзельнікі будуць праязджаць праз заставы «Сафіева» - «Даргунь», дзе кожнае месца нясе ў сабе гістарычную спадчыну і памяць аб подзвігах продкаў.
Завяршальным этапам велапрабегу будзе заезд на памежную заставу «Польныя Багатыры», дзе плануецца правесці экскурсійную праграму, ускласці кветкі да помніка.
Арганізатарамі гэтага мерапрыемства выступаюць Першасная прафсаюзная арганізацыя навучэнцаў і першасная прафсаюзная арганізацыя работнікаў ГрДУ імя Янкі Купалы. Гэты веларабег стане не толькі спартыўнай падзеяй, але і магчымасцю для ўдзельнікаў аддаць даніну павагі і яшчэ раз узгадаць важныя вехі гісторыі сваёй краіны.
Студэнты, выкладчыкі і супрацоўнікі ўніверсітэта збіраюцца разам, каб прайсці шлях памяці і павагі да гістарычных падзей, якія пакінулі след у сэрцах пакаленняў.
Напярэдадні Дня народнага адзінства ў Гродзенскім дзяржаўным універсітэце імя Янкі Купалы напішуць Рэспубліканскую дыктоўку
Мерапрыемства праводзіцца ў рамках «Месяца першакурсніка» і «Тыдня патрыятычнага выхавання» ў вышэйшых навучальных установах краіны.
Стаць удзельнікам адукацыйнага праекта можа кожны купалавец. Дыктоўку будуць пісаць на ўсіх факультэтах універсітэта.
Тэкст на беларускай мове будзе дыктавацца праз анлайн-трансляцыю прадстаўніком Саюза журналістаў або Саюза пісьменнікаў Беларусі. Ён будзе прысвечаны тэме патрыятызму, аб'яднанню краіны і пытанням гістарычнай памяці.
«Рэспубліканская дыктоўка ўжо стала добрай традыцыяй і праводзіцца трэці год. Такая традыцыя яшчэ раз дэманструе важнасць і значнасць свята Дня народнага адзінства. Праводзячы гэты праект, мы яшчэ раз падкрэсліваем гістарычную ролю гэтага дня», - адзначыла намеснік начальніка галоўнага ўпраўлення выхаваўчай працы і моладзевай палітыкі Міністэрства адукацыі РБ Таццяна Сіманоўская.
Купалаўцы адкрылі інтэлектуальна-спартыўны турнір «Беларусь: Адзінства. Незалежнасць. Будучыня»
Удзельнікаў інтэлектуальна-спартыўнага турніру «Беларусь: Адзінства. Незалежнасць. Будучыня» чакаюць тры насычаныя спаборніцкія дні, падчас якіх удзельнікі змогуць праявіць сябе ў мностве займальных конкурсаў. Мерапрыемства прымеркавана да Дня народнага адзінства.
Сёння, 11 верасня, адбылося ўрачыстае адкрыццё турніру. Каманды сабраліся на спартыўным стадыёне па вуліцы Захарава. Удзельнікаў прывітаў прарэктар па ідэалагічнай і выхаваўчай рабоце Васіль Сянько, які пажадаў купалаўцам цікавай і займальнай барацьбы.
Як распавялі арганізатары, адметнасць гэтага турніру ў тым, што каманды зборныя, і за перамогу змагаюцца студэнты, маладыя спецыялісты і выкладчыкі. Усяго ўдзел бяруць 14 каманд, і сярод іх у гэтым годзе прадстаўнікі Гуманітарнага каледжа ГрДУ імя Янкі Купалы.
Першы турнірны дзень стаў спартовым. Удзельнікі згулялі ў мястэчкі, праявілі хуткасць і спрыт у эстафеце, трапнасць у футбольным конкурсе, сілу ў перацягванні каната. Нягледзячы на магутны спаборніцкі дух і жаданне перамагчы, на стадыёне панавала сяброўская атмасфера.
Заўтра ўдзельнікам трэба будзе папрацаваць галавой і пазмагацца ў інтэлектуальных спаборніцтвах.
Галоўная мэта турніру заключаецца ў стымуляванні ў моладзі актыўнай грамадзянскай пазіцыі і патрыятызму, павагі да спадчыны гісторыі і культуры, падтрымання здаровага ладу жыцця, а таксама ў заахвочванні да развіцця інтэлектуальнай і творчай культуры.
Першы інтэлектуальна-спартыўны турнір пад назвай «Беларусь: Адзінства. Незалежнасць. Будучыня» адбыўся ў 2022 годзе і стаў адной з важных падзей у гадавым плане мерапрыемстваў Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Янкі Купалы.
У Купалаўскім універсітэце адбудзецца інтэлектуальна-спартыўны турнір «Беларусь: Адзінства. Незалежнасць. Будучыня»
Тры насычаныя дні чакаюць удзельнікаў інтэлектуальна-спартыўнага турніру «Беларусь: Адзінства. Незалежнасць. Будучыня». З 13 па 15 верасня купалаўцам трэба паказаць сябе ў многіх цікавых конкурсах. Падзея прымеркавана да Дня народнага адзінства.
У рамках праграмы турніру адбудуцца інтэлектуальныя і спартовыя спаборніцтвы. У фармаце інтэлектуальных баталій пройдуць віктарыны «PRO.Беларусь» і конкурс дэбатаў. Будуць арганізаваны спартыўныя спаборніцтвы па перацягванні каната, гульня ў «Гарадкі» і многае іншае.
Мэта правядзення турніру – фармаванне ў моладзі актыўнай грамадзянскай пазіцыі і патрыятызму, павагі да гісторыка-культурнай і духоўнай спадчыны, папулярызацыя здаровага ладу жыцця, а таксама развіццё інтэлектуальна-творчай культуры.
Упершыню інтэлектуальна-спартыўны турнір «Беларусь: Адзінства. Незалежнасць. Будучыня» прайшоў у 2022 годзе і адразу ўвайшоў у каляндар падзей Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Янкі Купалы.