Еўразійская Асацыяцыя Універсітэтаў (ЕАУ)
The Euroasian Universities Association (EUA)
Афіцыйны сайт: www.eau-msu.ru
Год уступлення ГрДУ ім. Я. Купалы ў EUA - 2011.
Каардынатар - Гачко Генадзь Аляксеевіч, прарэктар па вучэбнай рабоце. Кантактныя дадзеныя: тэл. 731906; e-mail: gachko@grsu.by
ЕАУ заснавана ў 1989 годзе. У цяперашні час Еўразійская асацыяцыя аб'ядноўвае 139 універсітэтаў Азербайджана, Арменіі, Беларусі, Грузіі, Казахстана, Кыргызстана, Латвіі, Малдовы, Расіі, Таджыкістана, Туркменіі, Узбекістана і Украіны.
Мэты Еўразійскай Асацыяцыі Універсітэтаў звязаныя з рэалізацыяй ідэй эўразійства ў сферы адукацыі і навукі, з захаваннем і развіццём адзінай адукацыйнай прасторы і гуманітарнага супрацоўніцтва, з засваеннем сусветнага вопыту рэфармавання вышэйшай адукацыі ў пэўных умовах фарміравання новых дзяржаў на постсавецкай прасторы.
Дзейнасць ЕАУ накіравана на абмен вопытам, каардынацыю і арганізацыю сумеснай працы ўніверсітэтаў у галіне ўдасканалення вучэбна-метадычнай, навукова-даследчай, культурна-асветніцкай і грамадскай дзейнасці ўніверсітэтаў Еўра-Азіяцкага рэгіёну, выпрацоўку рэкамендацый, накіраваных на развіццё ўніверсітэцкай адукацыі, паляпшэнне якасці падрыхтоўкі спецыялістаў з універсітэцкай адукацыяй, павышэнне эфектыўнасці навуковых даследаванняў, развіццё дэмакратыі і сацыяльнай сферы.
Сваю актыўнасць Асацыяцыя ажыццяўляе праз шматлікія канферэнцыі, форумы, міжвузаўскія сувязі і кантакты.
Вышэйшым кіруючым органам Еўразійскай асацыяцыі з'яўляецца З'езд Асацыяцыі. Дэлегатамі З'езда з'яўляюцца рэктары ўніверсітэтаў членаў Асацыяцыі, упаўнаважаныя прадстаўнікі ўніверсітэтаў - членаў Асацыяцыі. У перыяд паміж з'ездамі кіраўніцтва Асацыяцыяй ажыццяўляецца Саветам і Выканаўчым камітэтам.
Пры Асацыяцыі дзейнічаюць цэнтры па асобных напрамках супрацоўніцтва ўніверсітэтаў краін СНД.