Паступленне замежных грамадзян
Запрашэнне на навучанне
Замежным грамадзянам, якія жадаюць навучацца ў Гродзенскім дзяржаўным універсітэце імя Янкі Купалы, неабходна атрымаць запрашэнне, якое дазволіць адкрыць візу на навучанне ў консульскай установе Рэспублікі Беларусь.
Каб атрымаць афіцыйнае запрашэнне, замежны грамадзянін павінен прадаставіць наступныя дакументы:
копію дакумента аб адукацыі з указаннем вывучаных прадметаў і атрыманых па іх на іспытах адзнак (балаў);
пераклад дакумента аб адукацыі з указаннем вывучаных прадметаў і атрыманых па іх на іспытах адзнак (балаў) на беларускую або рускую мову, засведчаны натарыяльна;
копію пашпарта або іншага дакумента, які сведчыць асобу;
пераклад пашпарта або іншага дакумента, які сведчыць асобу на беларускую або рускую мову, засведчаны натарыяльна;
копію пасведчання аб нараджэнні;
пераклад пасведчання аб нараджэнні;
- заяву на навучанне
Дадзеныя дакументы могуць быць высланы ва ўніверсітэт па пошце з паметкай "Навучанне ва ўніверсітэце" ці на электронны адрас: education@grsu.by.
Пасля атрымання дакументаў кандыдата на навучанне ўніверсітэт праводзіць іх экспертызу і прымае рашэнне аб магчымасці афармлення запрашэння на навучанне.
Гатовае запрашэнне на навучанне ўніверсітэт накіроўвае кандыдату на навучанне або ў Пасольства РБ у краіне пражывання кандыдата.
Кандыдат на навучанне афармляе вучэбную візу ў консульскай установе Рэспублікі Беларусь па месцы свайго жыхарства.
КАНДЫДАТЫ НА НАВУЧАННЕ атрымліваюць запрашэнні БЯСПЛАТНА.
Падача дакументаў
Этапы падачы дакументаў:
- Пасля перасячэння мяжы і прыбыцця ў горад Гродна замежнаму грамадзяніну неабходна звярнуцца ў Аддзел рэкрутынгу і рэгістрацыі замежных грамадзян па адрасе: вуліца Леніна 32, офіс 2, і дадаткова да высланых раней падаць асабіста наступныя дакументы:
пашпарт з вучэбнай візай Рэспублікі Беларусь;
заяву аб прыёме на навучанне з указаннем спецыяльнасці (запаўняецца ва ўніверсітэце па прыбыцці).
арыгінал дакумента аб адукацыі з указаннем вывучаных прадметаў і атрыманых па іх на іспытах адзнак (балаў);
медыцынскае заключэнне аб стане здароўя, сертыфікат аб адсутнасці ВІЧ-інфекцыі і вынік флюараграфічнага абследавання, выдадзеныя афіцыйным органам аховы здароўя краіны, з якой прыбыў кандыдат на вучобу;
6 фатаграфій памерам (3х4 см);
пасведчанне аб нараджэнні;
медыцынскі страхавы поліс.
Да пералічаных у пунктах 1, 3, 4, 6 дакументаў, выкананых на замежнай мове, адначасова прыкладаецца іх пераклад на рускую ці беларускую мову, засведчаны ў натарыяльным парадку.
- Праходжанне абавязковага медыцынскага абследавання ў Гродзенскай установе аховы здароўя. Атрыманае медыцынскае заключэнне аб стане здароўя неабходна прадаставіць ва ўніверсітэт для залічэння
- Праходжання субяседавання па рускай мове
- Афармленне дагавора на навучанне.
- Аплата за навучанне ва ўніверсітэце.
Аплата ажыццяўляецца на працягу 5 дзён пасля заключэння дагавора на навучанне.
- Залічэнне ва ўніверсітэт.
Афармленне рэгістрацыі
Для афармлення рэгістрацыі замежны грамадзянін абавязаны прадаставіць свой пашпарт у дзень перасячэння дзяржаўнай мяжы Рэспублікі Беларусь (альбо на наступны дзень) у Аддзел рэкрутынгу і рэгістрацыі замежных грамадзян, які знаходзіцца па адрасе: г. Гродна, вул. Леніна, 32, кабінет 2.
Афармленне часовай рэгістрацыі замежнага грамадзяніна ў органах унутраных спраў Рэспублікі Беларусь ажыццяўляецца супрацоўнікамі ўніверсітэта.
Рэгістрацыя (часовае знаходжанне) замежнага грамадзяніна афармляецца на працягу 5-і дзён з моманту перасячэння мяжы Рэспублікі Беларусь. Кошт рэгістрацыі - 25 даляраў.
Афармленне рэгістрацыі замежнага грамадзяніна (часовага пражывання тэрмінам на адзін год) у органах унутраных спраў Рэспублікі Беларусь адбываецца пасля выдання загаду аб залічэнні дадзенага студэнта ў лік студэнтаў універсітэта.
Кошт рэгістрацыі - 40 даляраў.
Засяленне ў інтэрнат
Для засялення ў інтэрнат замежнаму абітурыенту неабходна:
Здаць пашпарт для рэгістрацыі па адрасе інтэрната.
Звярнуцца ў Цэнтр здароўя Універсітэта (вул. Гаспадарчая, 23) для першаснага медыцынскага агляду і засялення ў інтэрнат, прадставіць копіі медыцынскіх сертыфікатаў і вынікі флюараграфічных даследаванняў.
Грамадзяне Туркменістана абавязаны звярнуцца ў Цэнтр гігіены і эпідэміялогіі (вул. Будзёнага, 7) для дэзінфекцыі
Засяліцца ў інтэрнат універсітэта. Месца ў інтэрнаце прадастаўляецца кожнаму замежнаму слухачу і студэнту. Кошт пражывання (у залежнасці ад пакоя і камфартабельнасці інтэрната) 30-50 долараў у месяц.
Аплаціць за пражыванне ў інтэрнаце ўніверсітэта.