На днях у гандлёвым цэнтры «OldCity» прайшла акцыя «Этнатанцы ў Старым горадзе разам з беларусачкамі», у рамках якой усе жадаючыя змаглі разам з удзельніцамі Х гарадскога фолк-конкурсу «Гарадзенская беларусачка - 2016» і фалькларыстам Антонам Янкоўскім развучыць традыцыйныя бытавыя беларускія танцы , акунуцца ў атмасферу сапраўднага этна-свята.
Арганізатарамі акцыі выступілі Гродзенскі дзяржаўны ўніверсітэт імя Янкі Купалы, Цэнтр культуры г. Гродна, гандлёвы цэнтр «OldCity» і культурна-гістарычны праект «Жывая гісторыя».
Самыя актыўныя ўдзельнікі «этнатанцаў» атрымалі запрашальныя білеты на Х гарадскі фолк-конкурс «Гарадзенская беларусачка - 2016», які пройдзе 23 красавіка ў канцэртнай зале ГрДУ імя Янкі Купалы. Дадзенае мерапрыемства прымеркавана да Года культуры ў Рэспубліцы Беларусь.
За інфармацыяй па падрыхтоўцы да конкурсу можна сачыць у афіцыйнай групе http://vk.com/belarusachka2016