Мерапрыемства такога фармату адбудзецца ў ГрДУ імя Янкі Купалы ў першы раз. Удзельнікамі форуму стануць актывісты ПА ГА «БРСМ» і студэнты-першакурснікі.
На сустрэчы актывісты ПА ГА «БРСМ» ГрДУ імя Янкі Купалы раскажуць купалаўцам аб напрамках дзейнасці грамадскай арганізацыі ва ўніверсітэце. У рамках форуму студэнты змогуць даведацца аб акцыях, сустрэчах і паездках, прапануюць новыя напрамкі дзейнасці і абмяркуюць планы на будучыню. Актывісты руху прэзентуюць свой досвед працы ў вытворчых, сэрвісных, педагагічных і будаўнічых атрадах, раскажуць пра паездкі і мерапрыемствы, у якіх бралі ўдзел.
Па словах старшыні першаснай арганізацыі Андрэя Есіна, форум прыцягне першакурснікаў да актыўнай дзейнасці ў ПА ГА «БРСМ» як ва ўніверсітэце, так і за яго межамі.
Мерапрыемства адбудзецца 27 верасня па адрасе: вул. Ажэшка, 22, аўд. 209. Пачатак у 16:00.