Вучэбна-метадычны цэнтр PEDAGOG.PRO арганізаваў і правёў III Усерасійскі конкурс метадычных распрацовак класных гадзін і пазакласных мерапрыемстваў «Час, праведзены з карысцю». На конкурсе было прадстаўлена больш за 400 метадычных распрацовак.
У іх ліку - праекты выкладчыкаў кафедры прыродазнаўчых і лінгвістычных дысцыплін і методык іх выкладання педагагічнага факультэта Гродзенскага ўніверсітэта.
Усе распрацоўкі ацэньваліся па такіх крытэрах, як актуальнасць, інавацыйнасць, арыгінальнасць, даступнасць, нагляднасць, адукацыйная каштоўнасць, дасягальнасць пастаўленых мэтаў і тэхналагічнасць.
Па выніках конкурсу самай прагляданай распрацоўкай стала мерапрыемства "Песняры зямлі беларускай" Алены Лапкоўскай і Ганны Крофта. Праект набраў 796 просмотров. Акрамя таго, гэтая ж распрацоўка адзначана дыпломам II ступені.
Яшчэ адзін праект «Чалавек, які трымаў ключыад Беларусі» Алены Лапкоўскай і Ганны Крофта адзначаны дыпломам I ступені.
Дыплом пераможцы I ступені атрымала распрацоўка «Вячоркі «Хрыстос уваскрос!», аўтарамі якой з'яўляюцца Алена Лапкоўская і Зоя Тамашэвіч. Дыпломам пераможцы III ступені ўзнагароджана Святлана Грынько за праект «Музей маей сям'і".