15 снежня старасты абмеркавалі пытанні падрыхтоўкі да зімовай экзаменацыйнай сесіі.
Адбыўся канструктыўны дыялог, падчас якога студэнты абмяняліся меркаваннямі аб асаблівасцях правядзення прамежкавай і бягучай атэстацыі на факультэтах.
Для стараст-першакурснікаў гэта было знаёмства з арганізацыяй сесіі і роляй старасты ў перыяд сесіі.
Студэнты абмеркавалі пытанні, на якія важна звярнуць увагу ў ходзе маніторынгу зімовай экзаменацыйнай сесіі: змест кантрольных пытанняў, напаўненне адукацыйнага партала, якасць ацэначных сродкаў для праверкі сфарміраванасці практычных навыкаў.
>Студэнты ўсіх факультэтаў прымуць удзел у рабоце Камісіі па кантролі за арганізацыяй і правядзеннем зімовай экзаменацыйнай сесіі.