Рэктар
Ірына Фёдараўна Кітурка, кандыдат гістарычных навук, дацэнт
Прыёмная рэктара: +375 (152) 73-19-01
Ажыццяўляе агульнае кіраўніцтва адукацыйнай, навукова-даследчай і інавацыйнай, вучэбна-метадычнай, вытворча-гаспадарчай і фінансава-эканамічнай дзейнасцю ўстановы адукацыі «Гродзенскі дзяржаўны ўніверсітэт імя Янкі Купалы» (далей - універсітэт) у адпаведнасці са Статутам універсітэта і заканадаўствам Рэспублікі Беларусь; вызначае стратэгію ўніверсітэта, палітыку ў галіне якасці, мэты і задачы развіцця ўніверсітэта; прадстаўляе ўніверсітэт і дзейнічае ад імя ўніверсітэта ў дзяржаўных органах і іншых арганізацыях, у тым ліку міжнародных; вызначае напрамкі інтэграцыі ўніверсітэта ў міжнародную адукацыйную і навуковую супольнасць; зацвярджае структуру i штатны расклад універсітэта (ваеннага факультэта - па ўзгадненні з Міністэрствам абароны Рэспублікі Беларусь), а таксама ўзгадняе штатныя расклады заснаваных універсітэтам юрыдычных асоб; зацвярджае палажэннi аб структурных падраздзяленнях універсітэта і службовыя інструкцыі работнікам універсітэта; ажыццяўляе падбор і расстаноўку кіруючых кадраў, фарміруе рэзерв кіруючых кадраў; стварае ўмовы для павышэння работнікамі прафесійнага майстэрства, выкарыстання імі новых форм і метадаў навучання, выхавання, кіравання і гаспадарання, удзелу ў навуковай, эксперыментальнай і інавацыйнай дзейнасці; забяспечвае ўмовы атрымання адукацыі навучэнцаў, фарміраванне і захаванасць кантынгенту навучэнцаў, іх сацыяльную абарону; забяспечвае рэалізацыю дзяржаўнай палітыкі па падтрымцы адоранай і таленавітай моладзі; заахвочвае і стымулюе творчую ініцыятыву работнікаў і навучэнцаў, падтрымлівае спрыяльны маральна-псіхалагічны клімат у калектыве; арганізуе работу па прафілактыцы і папярэджанні карупцыі; нясе адказнасць за вынікі дзейнасці ўніверсітэта, захаванне правоў і свабод навучэнцаў i работнiкаў; ажыццяўляе кантроль за выкананнем правілаў і нормаў аховы працы і пажарнай бяспекі, патрабаванняў заканадаўства аб ахове навакольнага асяроддзя; сумесна з працоўным калектывам і прафсаюзнымі арганізацыямі забяспечвае на аснове прынцыпаў сацыяльнага партнёрства распрацоўку, заключэнне і выкананне калектыўнага дагавора, захаванне працоўнай і вытворчай дысцыпліны, спрыяе развіццю працоўнай матывацыі, ініцыятывы і актыўнасці работнікаў і навучэнцаў; ажыццяўляе кантроль за рэалізацыяй стратэгічных мэтаў і задач універсітэта; кіруе працай рэктарата і Савета ўніверсітэта.
Первый проректор
Александр Евгеньевич Каревский, кандидат биологических наук, доцент
Приемная проректора:+375 (152) 73-19-01
Забяспечвае каардынацыю дзейнасці структурных падраздзяленняў універсітэта па ўсіх напрамках; каардынуе ліцэнзаванне і акрэдытацыю дзейнасці універсітэта; каардынуе міжнародную дзейнасць універсітэта; забяспечвае арганізацыю ідэалагічнай работы і рэалізацыю сацыяльнай палітыкі універсітэта; каардынуе арганізацыю работы па сацыяльнай падтрымцы работнікаў, у тым ліку ветэранаў універсітэта; фарміруе прапановы па развіцці дзейнасці структурных падраздзяленняў універсітэта; спрыяе развіццю персаналу, яго прафесійных ведаў і вопыту; арганізуе падрыхтоўку і правядзенне атэстацыі педагагічных і іншых работнікаў універсітэта; арганізуе распрацоўку Статута, Калектыўнага дагавора і Правілаў унутранага працоўнага распарадку ўніверсітэта; арганізуе юрыдычнае і дакументацыйнае забеспячэнне дзейнасці ўніверсітэта, работу са зваротамі грамадзян і юрыдычных асоб; каардынуе фарміраванне сучаснага інфармацыйна-адукацыйнага асяроддзя, якое забяспечвае высокі ўзровень інфармацыйна-камунікацыйных паслуг і базіруецца на сучасных тэхнічных сродках; забяспечвае своечасовае састаўленне ўстаноўленай справаздачнасці; выконвае абавязкі рэктара ў перыяд яго адсутнасці, калі загадам рэктара не вызначана іншае.
Прарэктар па навуковай працы
Башун Наталья Зiгмундаўна, кандыдат біялагічных навук, дацэнт
Прыёмная прарэктара:+375 (152) 73-19-90
Забяспечвае арганізацыю і арганізуе распрацоўку асноўных напрамкаў і планаў навуковай, навукова-тэхнічнай і інавацыйнай дзейнасці ўніверсітэта; ажыццяўляе арганізацыю і каардынацыю фундаментальных і прыкладных навуковых даследаванняў і распрацовак па важнейшых напрамках прыродазнаўчых, гуманітарных, тэхнічных, сацыяльных навук у рамках адпаведных дзяржаўных праграм і асобных праектаў, нясе адказнасць за іх выкананне, ажыццяўляе кантроль эфектыўнасці выкарыстання дзяржаўных сродкаў; арганізуе правядзенне навуковых даследаванняў у цеснай сувязі з адукацыйным працэсам і адказвае за выкананне і якасць навуковых прац; прыцягвае прафесарска-выкладчыцкі склад да выканання навуковых даследаванняў для патрэб рэальнага сектара эканомікі і сацыяльнай сферы; адказвае за практычную рэалізацыю вынікаў навуковых даследаванняў і распрацовак, арганізацыю поўнага інавацыйнага цыкла вытворчасці навукова-тэхнічнай прадукцыі (паслуг) для рэалізацыі пазабюджэтных (гаспадарчых) навуковых праектаў, выкананне работ па трансферу тэхналогій і імпартазамяшчэння, іх камерцыялізацыі і ўкараненні ў вытворчасць; забяспечвае развіццё сістэмы мер і кантролю па павышэнні эканамічнай эфектыўнасці навукова-даследчай і інавацыйнай дзейнасці ўніверсітэта; фармуе і развівае інтэграцыйныя сувязі са спажыўцамі навукова-тэхнічнай прадукцыі; забяспечвае ўзаемадзеянне з НАН Беларусі, Дзяржаўным камітэтам па навуцы і тэхналогіях Рэспублікі Беларусь, Міністэрствам адукацыі Рэспублікі Беларусь і іншымі органамі дзяржаўнага кіравання па пытаннях арганізацыі і каардынацыі навукова-даследчых работ усіх відаў. Забяспечвае сістэмны падыход да актывізацыі публікацыйнай актыўнасці па выніках навукова-даследчай і інавацыйнай дзейнасці; арганізуе эфектыўнае выкарыстанне і развіццё эксперыментальнай, навуковай, доследна-канструктарскай і вытворчай базы, работу студэнцкіх навукова-тэхнічных лабараторый і канструктарскіх бюро, навуковых таварыстваў, гурткоў. Ажыццяўляе работу па стварэнню ўмоў для ўключэння студэнтаў у навуковую, інавацыйную і прадпрымальніцкую дзейнасць, прасоўванне навукова-тэхнічных работ студэнтаў праз выставачную дзейнасць. Курыруе пытанні навуковых стажыровак, работу Савета маладых вучоных; кіруе працай Навукова-тэхнічнай рады, арганізацыяй патэнтна-ліцэнзійнай працы, навукова-інфармацыйнага забеспячэння, метралогіі і стандартызацыі навуковых даследаванняў.
Прарэктар па вучэбнай працы
Лявонцій Юр'евіч Паўлаў, кандыдат гістарычных навук, дацэнт
Прыёмная прарэктара: +375 (152) 73-19-03
Забяспечвае кіраванне працэсам інтэрнацыяналізацыі адукацыі ў універсітэце: прагназаванне, планаванне, вызначэнне асноўных формаў і кірункаў, арганізацыя, каардынацыя, аналіз і кантроль; каардынуе распрацоўку і рэалізацыю палітыкі ўніверсітэта ў галіне міжнароднай дзейнасці, забяспечвае рэалізацыю комплексу мер па павышэнню аўтарытэту і канкурэнтаздольнасці ўніверсітэта ў сусветнай адукацыйнай прасторы; забяспечвае развіццё, каардынацыю і кантроль міжнароднай дзейнасці ўніверсітэта, прасоўванне ўніверсітэта ў знешняй і ўнутранай інфармацыйнай прасторы інтэрнацыяналізацыі адукацыі; забяспечвае інтэграцыю міжнародных, міжкультурных вымярэнняў у навуку і адукацыю ўніверсітэта, узмацненне пазіцыі ўніверсітэта ў галіне міжнароднай дзейнасці: стварэнне адукацыйнай асяроддзя універсітэта, якая прасоўвае і падтрымлівае міжнароднае і міжкультурнае ўзаемаразуменне; забяспечвае адпаведнасць якасці рэалізацыі адукацыйных праграм, праектаў, даследаванняў міжнародным стандартам: вывучэнне і ўкараненне замежнага вопыту, цеснае ўзаемадзеянне з замежнымі партнёрамі ў гэтым напрамку і інш.; забеспячвае прадастаўленне адукацыйных прадуктаў і паслуг у замежныя краіны з дапамогай розных адукацыйных тэхналогій і праз розныя міжнародныя (двухбаковыя і шматбаковыя) дагаворы і пагадненні; забяспечвае павышэнне пазіцыі ўніверсітэта ў міжнародных рэйтынгах; каардынуе распрацоўку, забяспечвае рэалізацыю і кантроль праграм акадэмічнай мабільнасці, уключаючы праграму «Запрошаны прафесар»; арганізуе дзейнасць па прыцягненню міжнароднай тэхнічнай дапамогі; нясе адказнасць за павышэнне эканамічнай эфектыўнасці міжнароднай праектнай дзейнасці; забяспечвае і каардынуе дзейнасць падраздзяленняў універсітэта, рабочых груп, адказных асоб па рэалізацыі (выкананню) партнёрскіх і іншых пагадненняў, дагавораў па прадастаўленні міжнароднай тэхнічнай дапамогі; забяспечвае адпаведнасць сістэмы менеджменту якасці патрабаванням нацыянальнага стандарту СТБ ISO 9001-2015 і міжнароднага стандарту DIN EN ISO 9001: 2015; нясе адказнасць за падтрыманне сістэмы менеджменту якасці ў працоўным стане і яе пастаяннае ўдасканаленне; каардынуе i забяспечвае кантроль рэалізацыі адукацыйных праграм дадатковай адукацыі дарослых і дадатковай адукацыі дзяцей і моладзі на факультэце давузаўскай падрыхтоўкі; адказвае за каардынацыю работ па прафесійнай арыентацыі моладзі; ажыццяўляе каардынацыю і кантроль арганізацыі цэнтралізаванага тэсціравання на базе ўніверсітэта; адказвае за выкананне плана прыёму ва ўніверсітэт; арганізуе прыём для навучання ва ўніверсітэце на ўсіх узроўнях і ступенях адукацыі, за выключэннем паслявузаўскай; прымае рашэнні адносна руху студэнцкага складу з ліку замежных грамадзян (адлічэнне, аднаўленне, перавод, прадастаўленне водпускаў, матэрыяльнае і маральнае стымуляванне, прыцягненне да дысцыплінарнай адказнасці і інш.) і слухачоў факультэта давузаўскай падрыхтоўкі; каардынуе працу і нясе адказнасць за выкананне заданняў па аб'ёме экспарту адукацыйных паслуг; забяспечвае маркетынгавую палітыку ўніверсітэта па пашырэнні рынку адукацыйных паслуг, акадэмічнай мабільнасці навучэнцаў і педагагічных кадраў, іх удзел у міжнародных адукацыйных, навукова-даследчых праграмах, прафесійных семінарах; каардынуе працу па забеспячэнні свабоднага доступу навучэнцаў і педагагічных кадраў да міжнародных адукацыйных і інтэлектуальных рэсурсаў; забяспечвае маніторынг якасці адукацыйнага працэсу для замежных студэнтаў; кіруе працай па пашырэнні падрыхтоўкі на замежных мовах; па прыцягненню да ажыццяўлення адукацыйнага працэсу работнікаў вядучых замежных універсітэтаў, вопытных кіраўнікоў і спецыялістаў-практыкаў; забяспечвае прынцып індывідуалізацыі пры рэалізацыі выхаваўчай работы з замежнымі студэнтамі; забяспечвае ўзаемадзеянне ўніверсітэта з сістэмай сярэдняй адукацыі вобласці ў рамках прафарыентацыйнай дзейнасці; кіруе працай Савета па прафарыентацыйнай і маркетынгавай працы.
Прарэктар па ідэалагічнай і выхаваўчай працы
Васілій Васільевіч Сянько, кандыдат фізіка-матэматычных навук, дацэнт
Прыёмная прарэктара: +375 (152) 73-19-05
Арганізуе і кантралюе ідэалагічную працу ва ўніверсітэце; каардынуе ідэалагічную працу ў адасобленых структурных падраздзяленнях; вызначае асноўныя напрамкі ідэалагічнай і выхаваўчай работы, яе кадравае, матэрыяльнае і метадычнае забеспячэнне; кіруе ідэалагічнай, грамадска-палітычнай дзейнасцю ва ўніверсітэце, каардынуе дзейнасць па выхаванню навучэнцаў ў структурных падраздзяленнях універсітэта; арганізуе і кантралюе інфармацыйную працу ва ўніверсітэце; каардынуе інфармацыйную працу ў адасобленых структурных падраздзяленнях; кіруе рэалізацыяй ва ўніверсітэце дзяржаўнай маладзёжнай палітыкі, накіраванай на грамадска-палітычнае выхаванне моладзі; духоўнае, маральнае і фізічнае развіццё; стварэнне ўмоў для свабоднага i эфектыўнага ўдзелу моладзi ў палiтычным, сацыяльным, эканамічным і культурным развіцці ўніверсітэта і грамадства ў цэлым; стварэнне ўмоў для рознабаковага і творчага развіцця навучэнцаў і працоўнай моладзі, яе сацыяльную падтрымку; уносіць прапановы па развіццю іншых напрамкаў дзяржаўнай маладзёжнай палітыкі; непасрэдна арганізуе працу па грамадзянскаму і патрыятычнаму выхаванню моладзі; прымае меры па згуртаванню калектыву, выхаванню ў работнікаў і навуччэнцаў высокай грамадзянскай актыўнасці і адказнасці, пачуцця патрыятызму, адказнасці за развіццё Рэспублікі Беларусь, рэгіёну, універсітэта; арганізуе маніторынг маральна-псіхалагічнага клімату ў калектывах работнікаў і студэнтаў, узроўню выхаванасці моладзі, арганізуе працу па выпрацоўцы мер, якія нейтралізуюць праявы негатыўных фактараў; арганізуе распрацоўку і забяспечвае кантроль рэалізацыі праграмынай дакументацыі ідэалагічнай і выхаваўчай работы; прымае ўдзел у распрацоўцы і рэалізацыі мерапрыемстваў па працы з кадрамі ва ўніверсітэце, арганізуе распрацоўку ідэалагічнай складаючай; забяспечвае на аснове прынцыпаў сацыяльнага партнёрства распрацоўку і выкананне калектыўнага дагавора, спрыяе развіццю матывацыі працы, ініцыятывы і актыўнасці работнікаў і навучэнцаў; каардынуе ўзаемадзеянне з мясцовымі выканаўчымі і распарадчымі органамі, установамі сацыяльна-культурнай сферы, праваахоўнымі органамі, грамадскімі арганізацыямі і аб'яднаннямі з мэтай ажыццяўлення ўскладзеных абавязкаў; аказвае арганізацыйнае і метадычнае садзейнічанне дзейнасці грамадскіх фарміраванняў універсітэта (прафсаюзных, маладзёжных, студэнцкага самакіравання); інфармацыйна-метадалагічнае забеспячэнне работнікаў універсітэта па пытаннях грамадска-палітычнага жыцця краіны, унутранай і знешняй палітыцы дзяржавы; каардынуе па гэтым пытанні дзейнасць структурных падраздзяленняў; забяспечвае арганізацыю і кантроль правядзення адзіных дзён інфармавання і дзейнасці інфармацыйна-прапагандысцкіх груп у структурных падраздзяленнях, абмеркаванне найважнейшых сацыяльна-эканамічных рашэнняў адміністрацыі ўніверсітэта, органаў дзяржаўнага кіравання на сходах працоўных калектываў, у сродках масавай інфармацыі; арганізуе працу па аналізе прапаноў і крытычных заўваг у рамках дзн інфармавання, падрыхтоўку адказаў на іх, кантроль за давядзеннем вынікаў іх разгляду да заяўнікаў; забяспечвае мерапрыемствы па ўкараненні сучасных педагагічных тэхналогій у працэс выхавання навучэнцаў; садзейнічанне ў павышэнні ўзроўню педагагічнай кампетэнтнасці, актыўнага і мэтанакіраванага ўцягвання педагагічных работнікаў у выхаванне моладзі; забяспечвае ўдасканаленне сістэмы ўліку і ацэнкі выхаваўчай дзейнасці педагагічных работнікаў (прафесарска-выкладчыцкага складу), у тым ліку пры неабходнасці ўлік вынікаў ацэнкі выхаваўчай працы пры атэстацыі педагагічных работнікаў, абранні па конкурсе, прадаўжэнні (заключэнні) кантрактаў, прызначэнні на вышэйшыя пасады, уключэнні ў кадравы рэзерв, накіраванні на навучанне і для ўдзелу ў мерапрыемствах; забяспечвае рэалізацыю мер па ажыццяўленню сацыяльнай палітыкі ўніверсітэта; прымае меры па сацыяльнай падтрымцы работнікаў і навучэнцаў універсітэта; распрацоўвае і кантралюе выкананне Праграмы сацыяльнай падтрымкі работнікаў і навучэнцаў універсітэта, спрыяе вырашэнню сацыяльна-бытавых праблем работнікаў (пытанні аздараўлення, санаторна-курортнага лячэння, функцыянавання аб'ектаў сацыяльнага прызначэння і інш.), садзейнічае рабоце па ўзгадненні інтарэсаў і імкненняў кожнага работніка і калектыву ў цэлым ; кантралюе якасць медыцынскага абслугоўвання навучэнцаў i работнікаў універсітэта цэнтрам аховы здароўя, забяспечвае вырашэнне пытанняў пражывання работнікаў у інтэрнатах і стварэнне работнікам умоў для фарміравання здаровага ладу жыцця; прымае ўдзел у распрацоўцы і ажыццяўленні мерапрыемстваў па ўмацаванні працоўнай і выканальніцкай дысцыпліны; арганізуе работу па прафілактыцы правапарушэнняў ва ўніверсітэце сярод навучэнцаў i работнікаў; ажыццяўляе каардынацыю работы структурных падраздзяленняў па правядзенні культурна-масавых, спартыўных, лячэбна-прафілактычных мерапрыемстваў, мерапрыемстваў па прафілактыцы і папярэджанні наркатычнай, алкагольнай, нікацінавай залежнасці; каардынуе працу па ўзаемадзеянні з грамадскімі арганізацыямі і аб'яднаннямі ўніверсітэта, непасрэдна ўзаемадзейнічае з грамадскімі аб'яднаннямі і арганізацыямі работнікаў універсітэта; кіруе працай Савета па ідэалагічнай і выхаваўчай і працы, Савета па прафілактыцы правапарушэнняў.
Прарэктар
Мікалай Іванавіч Войтка
Прыёмная прарэктара: +375 (152) 73-19-04
Кіруе арганізацыяй адміністрацыйна-гаспадарчай, вытворча-гаспадарчай, камерцыйнай, іншай, якая не адносіцца да асноўнай, дзейнасці ўніверсітэта, што ажыццяўляецца ў мэтах вытворчага, матэрыяльна-тэхнічнага і гаспадарчага забеспячэння функцыянавання ўніверсітэта; забяспечвае развіццё і кантроль эфектыўнай эканамічнай палітыкі па генерацыі даходаў, павелічэнню аб'ёму і павышэнню якасці платных паслуг для ўстойлівага развіцця ўніверсітэта; каардынуе фарміраванне і кантроль выканання бюджэту; адказвае за фарміраванне планаў закупак універсітэта, у тым ліку адасобленых структурных падраздзяленняў, забяспечвае кантроль іх выканання; каардынуе і забяспечвае закупку тавараў (работ, паслуг); арганізуе, забяспечвае працу і кантроль па эфектыўным выкарыстанні матэрыяльна-тэхнічнай базы ўніверсітэта; яе сістэматычнаму абнаўленню і папаўненню, у тым ліку камп'ютарнай тэхнікай, сродкамі сувязі і праграмнага забеспячэння; распрацоўвае мерапрыемствы па ўкараненню ў працэс дзейнасці перадавых рэсурсазберагальных тэхналогій; каардынуе i нясе адказнасць за рэалізацыю мер па ўдасканаленні сістэмы кіравання аховай працы, забяспечвае яе належны кантроль; прадстаўляе інтарэсы ўніверсітэта па пытаннях аховы працы ў іншых арганізацыях; забяспечвае захаванасць і ўмацаванне матэрыяльна-тэхнічнай базы ўніверсітэта, ажыццяўляе кантроль за выкананнем правілаў і нормаў аховы працы, пажарнай і радыяцыйнай бяспекі, патрабаванняў заканадаўства аб ахове навакольнага асяроддзя; арганізуе працу ў падраздзяленнях універсітэта па грамадзянскай абароне і надзвычайных сітуацыях; забяспечвае кантроль сістэмы мер падраздзяленняў універсітэта па эфектыўным выкарыстанні паліва, цеплавой і электрычнай энергіі, вады, нясе адказнасць за справаздачнасць па іх выкарыстанні; забяспечвае кантроль выканання нарматыўных патрабаванняў пры эксплуатацыі, капітальным і бягучым рамонце навучальных карпусоў, інжынерных сетак і збудаванняў; каардынуе i кантралюе пытанні эксплуатацыі інтэрнатаў, правядзенне ў іх бягучага рамонту; арганізуе падрыхтоўку да новага навучальнага года навучальных карпусоў, інтэрнатаў і іншых аб'ектаў універсітэта, кантралюе падрыхтоўку пашпартоў гатоўнасці; забяспечвае распрацоўку, рэалізацыю і кантроль перспектыўных і гадавых планаў капітальнага і бягучага рамонту вучэбных карпусоў, аб'ектаў сацыяльна-бытавога прызначэння ўніверсітэта; забяспечвае рэгістрацыю і ўлік нерухомасці і зямельных участкаў універсітэта, арганізацыю і кантроль рацыянальнага выкарыстання навучальных, вытворчых і службовых плошчаў, у тым ліку выдзяляюцца ў арэнду і бязвыплатнае карыстанне; арганізуе размеркаванне і эфектыўнае выкарыстанне плошчаў паміж усімі структурамі ўніверсітэта; адказвае за захаванне тэрмінаў, якасці рамонту, зацверджаных праектных і сметных паказчыкаў, правілаў, нарматыўных дакументаў, арганізуе ўлік і справаздачнасць па капітальным і бягучым рамонце аб'ектаў універсітэта; кантралюе транспартнае абслугоўванне ўніверсітэта; нясе адказнасць за належнае ўтрыманне тэрыторый, прылеглых да вучэбных карпусоў, выкананню санітарна-гігіенічных умоў у вучэбных карпусах, лабараторыях, гаспадарчых пабудовах, гаражах; ажыццяўляе кіраўніцтва і кантроль за правядзеннем інвентарызацыі матэрыяльных каштоўнасцяў, а таксама арганізуе своечасовае спісанне гаспадарчага абсталявання, якое прыйшло ў непрыдатнасць, будаўнічых матэрыялаў, інвентара і іншай маёмасці; кантралюе працу па здачы макулатуры, лому чорных, каляровых і каштоўных металаў у дзяржаўны фонд; кіруе падборам і размеркаваннем гаспадарчых, інжынерна-тэхнічных кадраў і іншых работнікаў курыруемых структурных падраздзяленняў, спрыяе развіццю творчай ініцыятывы працаўнікоў.