У г. Брашоў (Румынія) адбылася стартавая сустрэча па праекце праграмы Erasmus+ «Сэрвісы па падтрымцы бібліятэчнай сеткі: мадэрнізацыя бібліятэк Арменіі, Малдовы і Беларусі шляхам развіцця бібліятэчных кадраў і рэфармавання бібліятэк».
У мерапрыемстве прынялі ўдзел больш за 20 прадстаўнікоў універсітэтаў Еўрапейскага саюза. Беларусь прадставілі тры ВНУ: Гродзенскі дзяржаўны ўніверсітэт імя Янкі Купалы, Акадэмія кіравання пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь і Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт (нацыянальны каардынатар).
У склад дэлегацыі купалаўскай ВНУ ўвайшлі дырэктар навуковай бібліятэкі Мікалай Уладзіміравіч Грынько - каардынатар дадзенага праекта праграмы Erasmus+ у ГрДУ імя Янкі Купалы, начальнік аддзела міжнароднай праектнай дзейнасці Алена Райнгольдаўна Кнор і намеснік начальніка аддзела - загадчык сектара распрацоўкі праектаў Іна Паўлаўна Антонава.
На сустрэчы былі пазначаныя найважнейшыя задачы на бліжэйшы перыяд актыўнасці ў рамках праекта. Акрамя таго, партнёры пазнаёміліся з патрабаваннямі да падрыхтоўкі суправаджальных дакументаў і справаздачнасці па рэалізацыі LNSS, асаблівасцямі фінансавага менеджменту праекта, вопытам ініцыяцыі і рэалізацыі праектаў у партнёрскіх ВНУ кансорцыума.
Супрацоўнікі нашай ВНУ прэзентавалі ГрДУ імя Янкі Купалы і распавялі пра працоўную групу праекта, ролю ВНУ у рэалізацыі LNSS, а таксама асаблівасці каардынацыі і арганізацыі мерапрыемстваў праекта ў нашым універсітэце.
Даведка
Праект міжнароднай тэхнічнай дапамогі «Сэрвісы па падтрымцы бібліятэчнай сеткі: мадэрнізацыя бібліятэк Арменіі, Малдовы і Беларусі шляхам развіцця бібліятэчных кадраў і рэфармавання бібліятэк» («Library Network Support Services: modernising libraries in Armenia, Moldova and Belarus through library staff development and reforming libraries/LNSS») з'яўляецца адным з 4 праектаў праграмы Erasmus+, прынятых да рэалізацыі ў Беларусі на 2015-2017 гг.
Яго каардынатарам з'яўляецца Акадэмія дзяржаўнага кіравання Арменіі.
У рамках LNSS плануецца шэраг мерапрыемстваў, накіраваных на павышэнне кваліфікацыі бібліятэкараў і рэфармаванне бібліятэчнай сістэмы ў Арменіі, Малдове і Беларусі.
Удзельнікамі праекта з беларускага боку з'яўляюцца БДУ, ГрДУ імя Янкі Купалы, Акадэмія кіравання пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь і Брэсцкі дзяржаўны тэхнічны ўніверсітэт.
Партнёрамі з еўрапейскага боку з'яўляюцца Тэхналагічны інстытут у Лімэрыку (ЛІТ) (Ірландыя), Трансільванскі ўніверсітэт (UTBV) (Румынія), Універсітэт Крыта (UOT) (Грэцыя) і The Pyramid Group (TPG) (Германія).
Бюджэт ГрДУ імя Янкі Купалы ў праекце - 57 464 еўра.
- Представители ГрГУ имени Янки Купалы и финансовый менеджер проекта Манана Салуквадзе
- Заместитель начальника отдела – заведующий сектором разработки проектов И.П. Антонова выступила на встрече с презентацией ГрГУ имени Янки Купалы и рассказала о роли нашего вуза в проекте
- Партнеры проекта «Сервисы по поддержке библиотечной сети: модернизация библиотек Армении, Молдовы и Беларуси путем развития библиотечных кадров и реформирования библиотек» на стартовой встрече
- Логотип проекта «Сервисы по поддержке библиотечной сети: модернизация библиотек Армении, Молдовы и Беларуси путем развития библиотечных кадров и реформирования библиотек» программы Erasmus
- Программа Erasmus+ запустила новый проект «Сервисы по поддержке библиотечной сети: модернизация библиотек Армении, Молдовы и Беларуси путем развития библиотечных кадров и реформирования библиотек»