Стажыроўка была арганізавана ў рамках праграмы «Erasmus +".
За час знаходжання на кафедры англійскай мовы Людміла Середа наведала лекцыйныя і практычныя заняткі рознага тыпу і вывучыла падыходы да выкладання перакладу.
– Мне давялося пазнаёміцца з асаблівасцямі аўдыёвізуальнага, натарыяльнага перакладу, разгледзець пытанні тэорыі перакладу, перакладу і грамадства і многія іншыя актуальныя праблемы, - распавяла дацэнт кафедры перакладу і міжкультурнай камунікацыі.
У рамках стажыроўкі наведала кафедру рускай мовы, дзе пагутарыла са студэнтамі, якіх запрасіла да ўдзелу ў штогадовай Летняй школе пры купалаўскім універсітэце. Таксама Людміла Міхайлаўна правяла сустрэчу з выкладчыкамі кафедры англійскай мовы, на якой бакі казалі пра спецыфіку выкладаемых дысцыплін, а з загадчыкам кафедры, прафесарам Палопоскі абмяркоўваўся змест вучэбных праграм і спецыфіка падрыхтоўкі перакладчыцкіх кадраў ва Універсітэце Турку.
–Спадзяюся, што ўжо ў наступным навучальным годзе прафесар наведае Гродзенскі дзяржаўны ўніверсітэт імя Янкі Купалы ў рамках праграмы «Запрошаны прафесар» і прачытае лекцыі для нашых студэнтаў, - падзялілася Людміла Міхайлаўна.