Візіт доктара філалагічных навук, прафесара загадчыка кафедры прагматыкі камунікацыі і лінгвадыдактыкі Інстытута русістыкі і ўсходазнаўства Гданьскага ўніверсітэта Жанны Сладкевіч ў купалаўскі ўніверсітэт праходзіў у рамках праграмы «Запрошаны прафесар».
Госця правяла лекцыі па навучанні элементам невербальнай камунікацыі на ўроках замежнай мовы (на прыкладзе рускіх і польскіх жэстаў), а таксама па фразеалагічным і канцэптуальным трансфармацыям ў рускай мове. Таксама арганізавала майстар-клас «Прывітанне, Прафесар: акадэмічная электронная перапіска студэнтаў-русістаў ў нарматыўным дыскурсе» і навукова-метадычны семінар з міжнародным удзелам «Як навучаць рускаму?» пры падтрымцы кафедры моўнай падрыхтоўкі беларускіх і замежных грамадзян.
Заняткі прафесара наведалі студэнты філалагічнага факультэта - будучыя спецыялісты ў галіне выкладання рускай мовы як замежнай, слухачы факультэта давузаўскай падрыхтоўкі, выкладчыкі рускай мовы як замежнай кафедраў Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Янкі Купалы, Гродзенскага дзяржаўнага медыцынскага ўніверсітэта і выкладчыкі-стажоры Гданьскага ўніверсітэта.
- Профессор Гданьского университета Жанна Сладкевич посетила ГрГУ имени Янки Купалы
- В рамках визита доктор филологических наук, профессор заведующий кафедрой прагматики коммуникации и лингводидактики Института русистики и востоковедения Гданьского университета Жанна Сладкевич прочитала лекции для студентов и преподавателей купаловского университета
- Также гостья организовала мастер-класс «Привет, Профессор: академическая электронная переписка студентов-русистов в нормативном дискурсе» и научно-методический семинар с международным участием «Как обучать русскому?»
- Занятия профессора Гданьского университета проходили в рамках программы «Приглашенный профессор»