Падчас міжнароднага семінара-трэнінга, які адбудзецца 9 лістапада, супрацоўнікі Гродзенскага ўніверсітэта абмяркуюць пытанні рэалізацыі дарожнай карты Балонскага працэсу ў Рэспубліцы Беларусь.
У прыватнасці, сустрэча будзе прысвечана сучасным метадам распрацоўкі адукацыйных праграм на аснове кампетэнтнаснага падыходу і выкарыстання ў навучальным працэсе Еўрапейскай сістэмы назапашвання і пераносу заліковых адзінак.
Экспертную падтрымку трэнінга забяспечаць прадстаўнікі Еўрапейскага Саюза: супрацоўнікі Політэхнічнага ўніверсітэта Валенсіі, Універсітэта Турку, Літоўскага эдукалагічнага ўніверсітэта і Універсітэта ў Беластоку.
Семінар пройдзе ў рамках рэалізацыі міжнароднага праекта FOSTERC «Садзейнічанне развіццю кампетэнцый ў беларускай вышэйшай адукацыі», які стартаваў у Беларусі ў 2016 годзе і завершыцца ў 2019 годзе. Праект накіраваны на больш шырокае выкарыстанне інавацыйных прынцыпаў і падыходаў да выкладання і навучання ў беларускіх вышэйшых навучальных установах. Гэта, на думку ўдзельнікаў праекта з ЕС, дапаможа палепшыць вынікі навучання студэнтаў на аснове кампетэнцый.
Праграма семінара (адукацыйны медыякомплекс ГрДУ імя Янкі Купалы, 218а)
Час | Мерапрыемства |
9.00 | Рэгістрацыя |
9.30 | Абмеркаванне тэмы «Беларусь у Еўрапейскай прасторы вышэйшай адукацыі: выклікі і перспектывы». |
10.00 – 10.45 | Абмеркаванне тэмы «Кампетэнтнасны падыход». |
10.45 – 11.30 | Абмеркаванне тэмы «Еўрапейская сістэма назапашвання і пераносу заліковых адзінак (ECTS)». |
11.30 – 12.15 | Абмеркаванне тэмы «Адукацыйныя праграмы: арганізацыйныя задачы». |
12.15 – 13.00 | Абмеркаванне тэмы «Забеспячэнне якасці і ацэнкі». |
13.00 – 14.30 | Перапынак. |
14.30 – 16.30 | Выкананне практычных заданняў у групах. |
17.00 | Заключныя заўвагі і ацэнка семінара-трэнінга. |