Форум праходзіў у Мінску на сучаснай пляцоўцы Навукова-тэхналагічнага парку БНТУ "Палітэхнік", якая сабрала больш за 200 чалавек.
Сярод іх студэнты, магістранты, аспіранты, маладыя навукоўцы, спецыялісты вышэйшых навучальных устаноў і навукова-даследчых арганізацый Беларусі і Кітая. У ходзе двухдзённай працы ўдзельнікі прэзентавалі свае ідэі і праекты ў галінах інфармацыйных тэхналогій, прамысловага дызайну, будаўніцтва, архітэктуры, спартыўнай інжынерыі, медыцынскай электронікі, аднаўлення і рэабілітацыі, а таксама па супрацоўніцтву дзвюх краін у гуманітарнай сферы і ў галіне міжкультурных камунікацый.
Так, лабарант вучэбнай лабараторыі «Геадэзія» інжынерна-будаўнічага факультэта Ірына Прафаціла распавяла калегам пра праблемы ўтылізацыі палімерутрымліваючых адходаў, а таксама прадставіла вопыт Беларусі ў гэтай справе. У прыватнасці, магчымасці Смеццесартавальнага завода ў Гродне, які дапамагае вырашаць праблему.
Адзначым, што Беларуска-Кітайскі маладзёжны інавацыйны форум «Новыя гарызонты - 2017» праводзіцца штогод з 2014 года і накіраваны на развіццё супрацоўніцтва студэнцтва і маладых навукоўцаў Беларусі і Кітая па стварэнню і камерцыялізацыі вынікаў навуковых даследаванняў і распрацовак, узаемаўзбагачэнню нацыянальных культур і ўмацаванню сяброўскіх адносін.
З усімі навінамі інжынерна-будаўнічага факультэта можна азнаёміцца тут.