Двухдзённы навучальны семінар, які праходзіць у пасёлку Ждановічы Мінскай вобласці, будзе доўжыцца да 20 снежня.
Рэспубліканскі семінар «Школа падрыхтоўкі кіраўнікоў працоўных праектаў» праводзіцца штогод з мэтай комплекснага навучання камандзіраў і камісараў студатрадаў розных узроўняў. У гэтым годзе ўдзел у семінары прымаюць двое студэнтаў-купалаўцаў - Сяргей Капко і Ганна Іолап.
На працягу бліжэйшых двух дзён яны вывучаць асновы заканадаўства аб працы, пазнаёмяцца з тым, як наладжана работа ў штабах працоўных спраў устаноў вышэйшай адукацыі, а таксама даведаюцца, якімі навыкамі і кампетэнцыямі павінны валодаць камандзіры і камісары студэнцкіх атрадаў, якія службовыя абавязкі ў іх ёсць. Для ўдзельнікаў семінара правядуць трэнінгі, накіраваныя на развіццё лідарскіх якасцяў, медыя-трэнінгі, камунікатыўныя інтэнсівы.
У рамках семінара запланавана таксама правядзенне культурных і спартыўных мерапрыемстваў, ролевых гульняў, дыскусій, а таксама экскурсій па памятных месцах часоў Вялікай Айчыннай вайны.