Тыдзень таму дэлегацыя Купалаўскага ўніверсітэта адправілася ў Пскоў, каб стаць удзельнікамі Х Міжнароднага форуму "Нашчадкі" і прадставіць свой аўтарскі праект літаратурна-дэтэктыўнага сайта Пінкертон. Дадому каманда вярнулася далёка не з пустымі рукамі: купалаўцы ўдастоены звання пераможцаў форуму і ўзнагароджаны дыпломам першай ступені.
Моладзевы форум "Нашчадкі" аб'яднаў студэнтаў і школьнікаў з Беларусі, Расіі, Латвіі, Кіргізіі і шэрагу іншых дзяржаў. Сярод мноства праектаў журы асаблівым чынам вылучылі працу калектыву ГрДУ імя Янкі Купалы:
- Праект літаратурна-дэтэктыўнага сайта, распрацаваны нашымі гасцямі з Гродна, несумненна, заслугоўвае асобнай увагі. Тут сапраўды бачная праведзеная праца, матэрыялы пададзены нестандартна. Гэта вельмі цікавая ідэя і цудоўная яе рэалізацыя, – адзначыла Аіда Разумоўская, кіраўнік асветніцкага цэнтра рускай мовы і культуры, доктар філалагічных навук.
Насычаная праграма форуму дазволіла купалаўцам не толькі пазнаёміцца з дзясяткамі праектаў, але і павандраваць, акунуцца ў рускую культуру. Студэнты філалагічнага факультэта, факультэта гісторыі, камунікацыі і турызму, а таксама кіраўнікі праекта, выкладчыкі філалагічнага факультэта, Вольга Грыневіч і Зоя Сідаровіч, наведалі сяло Міхайлаўскае і сядзібу паэта А.С. Пушкіна і шэраг гістарычных помнікаў культуры і архітэктуры.
Гэта перамога і ўдзел у форуме надоўга запомняцца купалаўцам. Рабяты падзяліліся ўражаннямі.
Ганна Гук, студэнтка 2 курса спецыяльнасці «Руская філалогія»:
– Паездка на Міжнародны форум яшчэ раз паказала наколькі ў нас дружны ўніверсітэт! У камандзе працавалі розныя курсы і факультэты і, тым не менш, праца была зладжанай, панавала атмасфера неверагоднай падтрымкі і прадуктыўнасці. Было прыемна пазнаёміцца з іншымі студэнтамі і выкладчыкамі, што садзейнічала займальнаму абмену досведам.
Ганна Карпінчык, студэнтка 3 курса спецыяльнасці «Журналістыка»:
- Я неверагодна ганаруся тым, што вучуся ў нашым універсітэце з такімі таленавітымі і выдатнымі рабятамі! Гэтая паездка, вядома ж, стала магчымасцю для новых знаёмстваў са студэнтамі з іншых краін і атрымання прафесійных навыкаў. Думаю, што такія мерапрыемствы проста неабходны ў межах міжнароднага супрацоўніцтва! Гэта дазваляе пашырыць гарызонты магчымасцяў.
Каардынатары Маладзёжнага форуму загадзя запрасілі студэнтаў Купалаўскага ўніверсітэта да ўдзелу і ў наступным годзе, каб пазнаёміцца з новымі ідэямі і праектамі.
Штогод арганізатарамі форуму выступае ПскоўДУ, Пскоўская абласная грамадская арганізацыя "Асацыяцыя гуманітарнай культуры" і Адкрыты інстытут рускай мовы і культуры імя прафесара Я.А. Майміна.