Па выніках экспертызы ў Прэзідыуме Вышэйшай атэстацыйнай камісіі Рэспублікі Беларусь 14 лістапада 2023 года вучоная ступень кандыдата гістарычных навук прысуджана Юліі Кейка, выкладчыку кафедры турызму і культурнай спадчыны, выпускніку аспірантуры ўніверсітэта.
Абарона дысертацыі «Станаўленне сістэмы праваслаўнага храмавага будаўніцтва ў беларускіх губернях у 1858–1890 гг.» па спецыяльнасці 07.00.02 – айчынная гісторыя адбылася 8 чэрвеня 2023 года ў савеце па абароне дысертацый Д 02.03.01 Магілёўскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя А. А. Куляшова. Навуковы кіраўнік - Віктар Белазаровіч, кандыдат гістарычных навук, дацэнт, дэкан факультэта гісторыі, камунікацыі і турызму.