У рамках візіту беларускай дэлегацыі з вядучых універсітэтаў краіны ў перыяд з 19 па 22 лютага ў горад Харарэ, сталіцу Рэспублікі Зімбабвэ, адбыўся Зімбабвійска-Беларускі бізнес форум "Пабудова трывалага партнёрства: Выкарыстанне агульнага бачання ўстойлівай будучыні". У форуме прымае ўдзел начальнік НДЧ ГрДУ імя Янкі Купалы Антон Глазаў.
Пасяджэнні экспертнай групы ў галіне адукацыі праходзіць два дні - 19 і 20 лютага. Удзельнікі дэлегацыі прадстаўляюць такія навучальныя ўстановы як ГрДУ імя Янкі Купалы, БНТУ, БДУ, БДУІР, МДЛУ, БДТУ.
На пасяджэнні экспертнай групы праводзіцца актыўная работа па вызначэнні перспектыўных напрамкаў супрацоўніцтва з Рэспублікай Зімбабвэ ў галіне адукацыі і навуковых даследаванняў універсітэцкага ўзроўню. Гэта важная падзея дае магчымасць умацаваць сувязі паміж адукацыйнымі ўстановамі дзвюх краін і садзейнічае развіццю адукацыі і навукі ў сусветным маштабе.
Адзначым, што ў галіне адукацыі Зімбабвэ і Беларусь падтрымліваюць абмен студэнтамі, выкладчыкамі і навуковымі работнікамі. Студэнты з Зімбабвэ маюць магчымасць навучацца ва ўніверсітэтах Беларусі па праграмах бакалаўрыяту, магістратуры і аспірантуры. Таксама праводзяцца сумесныя навуковыя даследаванні і праекты, якія садзейнічаюць абмену ведамі і вопытам паміж вучонымі абедзвюх краін.