На базе Беларускага дзяржаўнага тэхналагічнага ўніверсітэта прайшла рабочая сустрэча прадстаўнікоў беларускіх устаноў адукацыі з прадстаўнікамі ўстаноў адукацыі Рэспублікі Адыгея. Купалаўскі ўніверсітэт на сустрэчы прадстаўляла прарэктар па навуковай рабоце Наталля Башун.
Дэлегацыя Рэспублікі Адыгея пад кіраўніцтвам намесніка Старшыні Кабінета Міністраў Рэспублікі Адыгея Тлехаса Махмуда Азметовіча знаходзілася ў краіне з 26 па 29 сакавіка 2024 года. У складзе дэлегацыі гасцей – Міністр адукацыі і навукі Рэспублікі Адыгея Яўген Лебедзеў, а таксама прадстаўнікі Адыгейскага дзяржаўнага ўніверсітэта і Майкопскага дзяржаўнага тэхналагічнага ўніверсітэта.
Наталля Башун падчас сустрэчы прадставіла патэнцыял Купалаўскага ўніверсітэта. Па выніках размовы бакі вызначылі асноўныя напрамкі двухбаковага ўзаемадзеяння на бліжэйшую перспектыву. Сярод іх - рэалізацыя сумесных навуковых і адукацыйных праектаў па розных напрамках: удзел у навуковых і адукацыйных мерапрыемствах, запланаваных да правядзення ў ГрДУ імя Янкі Купалы, чытанне лекцый і правядзенне заняткаў для студэнтаў замежных універсітэтаў, падрыхтоўка кадраў вышэйшай навуковай кваліфікацыі, удзел у спецыялізаваных школах Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Янкі Купалы.
Так, дамова паміж ГрДУ імя Янкі Купалы і АДУ была падпісаная ў 2007 годзе. Па выніках працы ў 2023-м годзе супрацоўнікі і студэнты АДУ ўдзельнічалі ў чатырох Міжнародных навукова-практычных канферэнцыях, якія праводзяцца на базе Купалаўскага ўніверсітэта. Плануецца пашырэнне гэтага супрацоўніцтва ў сферы адукацыі і навукі, а таксама намечаны асноўныя пункты росту па ўзаемадзеянні з АГУ і МДТУ у галіне сацыягуманітарных даследаванняў, інфармацыйна-камунікацыйных тэхналогій, харчовай прамысловасці, нанатэхналогій і інш.