Навуковая канферэнцыя прайшла з 23 па 24 красавіка на факультэце гісторыі, камунікацыі і турызму. У мерапрыемстве прынялі ўдзел студэнты з універсітэтаў Рэспублікі Беларусь і Расійскай Федэрацыі.
На працягу двух дзён студэнты з Купалаўскага ўніверсітэта, Гродзенскага медыцынскага ўніверсітэта, Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта, Беларускага дзяржаўнага педагагічнага ўніверсітэта імя Максіма Танка, Брэсцкага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Аляксандра Сяргеевіча Пушкіна, Варонежскага дзяржаўнага ўніверсітэта і Уральскага федэральнага ўніверсітэта імя першага Прэзідэнта Расіі Барыса Ельцына абмяркоўвалі актуальныя праблемы гісторыі і міжнародных адносін, ролі Беларусі ў гістарычным і геапалітычным працэсах.
У ходзе канферэнцыі ўдзельнікі прэзентавалі свае навуковыя даследаванні па тэмах: «Праблемы лінгвістыкі і міжкультурнай камунікацыі»; «Асноўныя тэндэнцыі развіцця журналістыкі ў інфармацыйным грамадстве»; «Тэарэтычныя і арганізацыйна-практычныя аспекты турызму і гасціннасці».
У год 80-годдзя вызваленай Беларусі на трох пляцоўках у рамках канферэнцыі былі прадстаўлены даклады, прысвечаныя трагічным старонкам Вялікай Айчыннай вайны і гераічнаму подзвігу савецкіх воінаў, якія вызвалялі горад Гродна. Студэнцкім сукіраваннем факультэта гісторыі, камунікацыі і турызму для маладых вучоных быў падрыхтаваны прыемны сюрпрыз – музычны квіз «Песнямі Перамогі».
Завяршылася канферэнцыя ўзнагароджваннем пераможцаў тэматычных секцый VI студэнцкага навуковага форуму «FIKIT_SCIENCE».