Праваслаўны фестываль «Радасць» прайшоў з 21 верасня па 1 кастрычніка ў Гродне. Навучэнцы УА «Гуманітарны каледж ГрДУ імя Янкі Купалы» прынялі актыўны ўдзел у арганізацыі інтэрактыўных пляцовак фестывалю і кніжнай кавярні.
28 і 29 верасня валанцёры Гуманітарнага каледжа Купалаўскага ўніверсітэта актыўна падтрымалі мерапрыемства «Радасць», арганізаваўшы працу інтэрактыўнай пляцоўкі «Кніжнае кафэ». Валанцёры сустракалі гасцей фестывалю, праводзілі гульні і віктарыны, а таксама загадвалі загадкі і расказвалі прыказкі. Пасля завяршэння мерапрыемства ўсе ўдзельнікі атрымалі салодкія прызы і памятныя падарункі.
Студэнты факультэта мастацтваў і дызайну таксама сталіся актыўнымі ўдзельнікамі мерапрыемства і наведалі тэматычныя майстар-класы. Купалаўцы весела і з карысцю правялі час, а таксама вылепілі падарункавыя сувеніры сваімі рукамі.
Духоўна-асветніцкі фестываль «Радасць» праводзіцца з мэтай захавання праваслаўнай культуры, духоўнага, культурнага і патрыятычнага выхавання моладзі, а таксама ўвекавечання памяці герояў Вялікай Айчыннай вайны.
Госці мерапрыемства былі ўдзячныя валанцёрам за цёплую атмасферу!